Як і ў Беларусі, з карагодамі: У Расіі адбываюцца акцыі пратэсту

Як і ў Беларусі, з жорсткімі затрыманнямі.

photo_2021_01_31_09_09_29.jpg

Ва Уладзівастоку мітынгоўцы водзяць карагод на лёдзе, малююць літару «Н» і крычаць «Путин вор». На беразе іх чакаюць сілавікі.
Аэработ, які выехаў да пратэстоўцаў з капітанам паліцыі і супрацоўнікамі, заглух на лёдзе Амурскага заліва.

photo_2021_01_31_09_09_28.jpg


Пратэстоўцы прапаноўваюць: «Давайце падштурхнём». Супрацоўнік паліцыі заклікае іх сысці з лёду, таму што гэта небяспечна. Яны жартуюць у адказ: «На беразе не небяспечна?» Паліцэйскі абяцае, што іх ніхто не будзе затрымліваць, толькі возьмуць паказанні. Усе смяюцца.
Пасля АМАП пайшоў на лёд. Сілавікі прымаюць усіх, хто сыходзіць на бераг.