Як будзе выглядаць капітуляцыя Расіі?

Трэба браць Рэйхстаг. Але як гэта будзе выглядаць? Вядомы ўкраінскі блогер і палітолаг Алег Панамар разважае пра тое, што можна будзе лічыць перамогай Украіны.

_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__14_.jpg

— Першы раз за ўвесь час звяртаюся да прагнозу. Я думаю, такі прагноз варты асобнага паста (ну ці нічога, калі я памыляюся ў пастаноўцы пытання). Ужо шмат разоў гаварылася, што Расію не спыніць нават адступленне з тэрыторыі Украіны і яна не капітулюе, як Гітлера не спыніла б адступленне да меж Польшчы і Славакіі.

Трэба было браць Рэйхстаг. Але мы ж не будзем захопліваць Расію. Адпаведна, патрэбны нейкі знак. Жэст, які прымусіць Крэмль абвясціць капітуляцыю (сесці за стол перамоў на ўкраінскіх умовах).

Усе пра гэта кажуць, але я не разумею, як гэта можа выглядаць без уваходу на тэрыторыю Расіі. Таму — самае мінімальнае пытанне: ці будзе час, калі нашым (украінцам. — рэд.) дазволяць страляць па Крамлі?

Пачнём з таго, што Украіна наносіць удары беспілотнікамі па тэрыторыі Расіі. Такіх выпадкаў было вельмі шмат — і па аб'ектах інфраструктуры, і па ваенных аб'ектах (самы вядомы — авіябаза горада Энгельса ў Саратаўскай вобласці). Так што з гэтым праблем няма.

Аднак калі вы спытаеце «Ці дасць Захад карт-бланш на пераход УСУ мяжы з Расіяй?», то я адкажу — не.


Я не раз пісаў, што ў вачах заходняга абывацеля Украіна вядзе справядлівую абарончую вайну на сваёй тэрыторыі супраць агрэсара. Агрэсара, які вераломна ўварваўся на суверэнную тэрыторыю незалежнай дзяржавы. Весці такую справядлівую абарончую вайну Украіна мае поўнае права — і краіны Захаду маюць поўнае права і абавязак аказваць усе віды дапамогі Украіне (у тым ліку і ваенную). І гэта падтрымлівае абывацель на Захадзе (хоць, як паказала нядаўняе апытанне, ужо мінус рэспубліканскі абывацель у ЗША).

Як Захад бачыць капітуляцыю Расіі?

Хутчэй за ўсё, гэта не будзе насіць назву «капітуляцыя».

Украіна павінна пры дапамозе заходняй зброі нанесці які-небудзь від паражэння Расіі на полі бою. А санкцыі павінны максімальна аслабіць эканоміку Расіі і рэжым Пуціна. Калі наступіць такі час, момант разумення Пуціным, што вайну выйграць немагчыма і сітуацыя для Расіі будзе і далей толькі пагаршацца, тады бакі сядуць за стол перамоў і прыйдуць да нейкага дыпламатычнага рашэння.

Будуць гэта межы 24.02 (і далей працягнецца дыпламатыя) альбо гэта будуць межы 1991 года, альбо гэта будзе сярэдзінны  варыян — з Данбасам, але пакуль без Крыма — не ведаюць нават у Вашынгтоне. Бо шмат фактараў будуць уплываць на гэта.


Пакуль трэба перамагаць на тэрыторыі Украіны і патрэбныя зброя і санкцыі.

Можаце лаяць Захад… Можаце сварыцца і абражаць мяне… Я ўсё разумею. І справядлівы гнеў, і пытанні гістарычнай справядлівасці, і эмоцыі і г.д. Але рэальная палітыка ёсць рэальная палітыка: у ёй нельга дзейнічаць і рабіць нейкія рэчы на эмоцыях — толькі разлік, рэсурс і г.д.