Хакеры сцвярджаюць, што ўзламалі сістэму кіравання спадарожнікамі Раскосмаса

Звязаная з Anonymous група хакераў NB65 ўмяшалася ў сістэму кіравання спадарожнікамі Раскосмасу. Аб гэтым Anonymous паведамілі ў сацсетках.

1642336447_1361.webp


«Хакерская група NB65, афіляваная з Anonymous, закрыла Цэнтр кіравання Раскосмасу», — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама паказана, што Расія больш не кантралюе свае спадарожнікі-шпіёны.

bezym5678.jpg


Раней хакеры «паклалі» афіцыйныя сайты галоўных ведамстваў Расіі. Не адкрываліся сайты Крамля, МУС, ФСБ, Мінюста і Мінабароны РФ.