ФСБ прыдумала жахлівы план па «размініраванні» Марыупаля — украінскія СМІ
Расійскія вайскоўцы з ФСБ разглядаюць спосаб "размініраваць" Марыупаль, выпусціўшы палонных украінцаў на мінныя палі. Для гэтага нават прыдумалі новы тэрмін: "размініраванне натуральным метадам". Служба бяспекі Украіны апублікавала запіс размовы аднаго з захопнікаў.
Пра жудасныя намеры расійскіх захопнікаў наконт "размініравання натуральным метадам" стала вядома Службе бяспекі Украіны па перахопленых тэлефонных размоў, піша УНІАН.
"Абмяркоўваўся, быццам бы, момант: у дапамогу вам ці гораду Марыупалю на размініраванне натуральным шляхам, альбо на акопы хочуць вызначыць затрыманых з Мелітопаля", — кажа свайму калегу вайсковец ФСБ РФ з пазыўным "Каспій" на апублікаваным запісе размовы.
Ён запэўнівае, што гэта ўжо ўзгоднена з мясцовымі калабарантамі, якія выконваюць ролю акупацыйных уладаў: "Тор" (супрацоўнік ФСБ РФ) мне паведаміў, што ад цябе ішла ініцыятыва... наша кіраўніцтва прадублявала каменданту вобласці, усе ўжо ў курсе. Галоўнае — прадумаць механізм".
У СБУ ўдакладняюць, што механізм — тое, дзе ўтрымліваць і як карміць "рабочую сілу", якая будзе займацца размініраваннем