Брытанія збіраецца падняць пытанне аб выключэнні Расіі з Савета бяспекі ААН
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан прыбыў у Польшчу, дзе збіраецца абмеркаваць сітуацыю ва Украіне з еўрапейскімі хаўруснікамі.
Джонсан заявіў, што Вялікабрытанія працягне аказваць «максімальны ціск» на Расію, і што расійскае ўварванне будзе мець «цяжкія наступствы» для сусветнага парадку.
Джонсан таксама разглядае магчымасць падняць пытанне аб выключэнні Расіі з Савета Бяспекі ААН, паведамляе АФН са спасылкай на ВВС.
Расія з'яўляецца пастаянным членам Савета Бяспекі ААН — галоўнага органа ААН, які прымае рашэнні па пытаннях бяспекі і міратворчых місій. Як пастаянны член, Расія мае права вета на рэзалюцыі Савета бяспекі.
Пастаяннымі членамі з'яўляюцца таксама Вялікабрытанія, ЗША, Кітай і Францыя. Яшчэ 10 членаў Савета бяспекі выконваюцца кожны год.
У Кангрэсе ЗША таксама абмяркоўваюць рэзалюцыю пра выключэнне Расіі з Савета бяспекі ААН.