Беларусы ў ЗША зладзілі нацыянальны пікнік
28 верасня 2019 года ў горадзе Саўт-Рывер штат Нью- Джэрсі ЗША адбыўся беларускі пікнік.
Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў актывіст беларускай дыяспары ў ЗША Вадзім Васільеў. Пікнік прайшоў у выдатнай сяброўскай абстаноўцы. На сустрэчы прысутнічалі розныя пакаленні беларускай эміграцыі ЗША.
Саўт-Рывер з’яуляецца адным з цэнтраў беларускай эміграцыі ў ЗША . З канца 19 века славянскае насельніцтва беларускіх зямель пачало эмігрыраваць пераважна ў гэты раён. Найбольшы прырост беларускага насельніцтва горад атрымаў у 1950-х гадах, пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.
На мерапрыемстве прысутнічаў Янка Запруднік, гісторык і публіцыст, адзін з самых актыўных дзеячоў беларускай дыяспары ў ЗША.
Фота Вадзіма Васільева.
Паводле facebook.com