Беларусы Італіі заклікаюць інвестыцыйны фонд адмовіцца ад фінансавых здзелак з рэжымам Беларусі
Яны зладзілі пікеты ля філіалаў фонда.

Беларусы Італіі заклікаюць інвестыцыйны фонд Assicurazioni Generali адмовіцца ад фінансавых здзелак з дыктатарскім рэжымам Беларусі.
4 і 5 сакавіка яны выйшлі на пікеты і мітынгі да філіялах кампаніі ў 9 гарадах Італіі: Рым, Мілан, Турын, Верона, Падуя, Павія, Трэнта, Беневенто, Ферара. Кіраўнікам кожнага філіяла быў перададзены афіцыйны зварот Асацыяцыі Беларусаў у Італіі «Суполка» з заклікам да салідарнасці з беларускім народам і адмовы ад інвестыцый у беларускія еўрабонды.