Беларускім шляхам: Улады РФ вынайшлі новае абвінавачванне Аляксею Навальнаму
Расійскаму апазіцыянеру Аляксею Навальнаму пагражае яшчэ 15 гадоў турмы ў сувязі з новай заведзенай супраць яго крымінальнай справай.
Пра тое, што з’явілася
новае абвінавачванне для Аляксея Навальнага, гаворыцца ў паведамленні,
апублікаваным у твітары палітыка, піша euronews.com.
У твітары Навальнага паведамленне пра гэта напісанае ад яго імя: «Я, аказваецца, стварыў экстрэмісцкую групу, каб распальваць нянавісць да чыноўнікаў і алігархаў. А калі мяне пасадзілі, адважыўся быць гэтым незадаволены (сапраўды, што гэта я) і заклікаў на мітынгі. За гэта мне належыць накінуць яшчэ да 15 гадоў»
Іншых падрабязнасцяў наконт новага абвінавачвання, акрамя “стварэння экстрэмісцкай групы”, не прыводзіцца.
Цяпер апазіцыйны расійскі палітык Аляксей Навальны адбывае дзевяць гадоў у папраўчай калоніі № 2 у Пакрове па справе "Іў Рашэ". У далейшым яго павінны перавесці ў ВК-6 у пасёлку Мелехава Уладзімірскай вобласці.