З хакейнага «Дынама» хочуць сысці ўсе легіянеры
У сувязі з вайной ва Украіне.
![20220228203326.jpg 20220228203326.jpg](/img/v1/images/20220228203326.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Славацкі гулец мінскага «Дынама» Лібар Гудачак заявіў, што ўсе легіянеры беларускага клуба хочуць пакінуць каманду.
«Мы апынуліся ў цяжкай сітуацыі. У нас у камандзе шмат
легіянераў, усе яны хочуць сысці. Мы знаходзімся ў Санкт-Пецярбургу, так што
альтэрнатывы палёту дадому праз Хельсінкі або Літву няма.
Нават калі мы ўсе сыдзем, я думаю, КХЛ ўсё роўна працягне
гуляць. Мы паглядзім, што адбудзецца ў бліжэйшыя некалькі гадзін і ці далучыцца ІІХФ (Міжнародная федэрацыя хакея — НЧ.) да ўсяго гэтага», — сказаў Лібар у інтэрв'ю Sportnet.
Першы матч мінскага "Дынама" і СКА прызначаны на 2
сакавіка ў Санкт-Пецярбургу.
Паводле pressball.by.