ЗША абвясцілі аб санкцыях супраць расійскіх алігархаў і членаў іх сем'яў
У спісе таксама прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.
У Белым доме ў чацвер заявілі, што ўводзяць поўныя блакавальныя санкцыі ў дачыненні да прэс-сакратара прэзідэнта РФ Дзмітрыя Пяскова, расейскіх бізнэсоўцаў Яўгена Прыгожына, Барыса і Аркадзя Ратэнбергаў, а таксама Алішэра Усманава, паведамляе «Інтэрфакс».
У спісе асоб, на
якіх распаўсюджваюцца амерыканскія санкцыі, таксама кіраўнік «Растэха» Сяргей Чэмезаў, старшыня ВЭБ.РФ Ігар Шувалаў і прэзідэнт
ПАО «Транснафта» Мікалай Токараў. Санкцыі прыменяць таксама да членаў
іх сем'яў.
«Гэтыя асобы
і члены іх сем'яў будуць адрэзаныя ад фінансавай сістэмы ЗША, іх актывы ў
Злучаных Штатах будуць замарожаныя, а іх маёмасць будзе заблакавана», — гаворыцца ў заяве Белага дома.
Акрамя гэтага, ЗША
ўводзяць візавыя абмежаванні ў дачыненні да 19 расейскіх алігархаў і 47 чальцоў
іх сем'яў і асоб з іх найбліжэйшага атачэння.
«ЗША і ўлады
ва ўсім свеце будуць працаваць над выяўленнем і замарожваннем актываў чальцоў
расейскай эліты і іх сем'яў», — падкрэсліваецца ў заяве.
Акрамя таго, ЗША
за «дэзінфармацыю» ўводзяць блакавальныя санкцыі ў дачыненні да сямі
расейскіх арганізацый і 26 асоб, якія знаходзяцца ў Расеі ці на Украіне і адыгрываюць вядучыя ролі ў гэтых структурах. У ліку арганізацый, якія трапілі пад
санкцыі — «Фонд стратэгічнай культуры», выданне «Рытм
Еўразіі», часопіс «Камертон».
Раней у чацвер пра санкцыі супраць Усманава і Шувалава абвясціла Вялікабрытанія.