«Вагнераўцы» ў Беларусі: у Мінабароны распавялі, чым зоймуцца найміты

У Мінабароны Беларусі распавяло, якія планы мае наконт вагнераўцаў. Цяпер беларускія сілавікі рыхтуюцца прымаць новую «порцыю» расійскіх наймітаў.

img_20210626_114714_logo.jpg

Найміты прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер», якія прыбылі ў Беларусь, будуць абменьвацца досведам з беларускімі вайскоўцамі.

У Мінабароны запланавалі адправіць «вагнераўцаў» на розныя палігоны. Пра гэта, беларускае Міністэрства абароны паведаміла ў сваім Telegram-канал:

Па прыбыцці прадстаўнікоў ПВК «Вагнер» і іх разгрупавання на палігонах для правядзення заняткаў і ўзаемнага абмену вопытам, асаблівую ўвагу плануецца надаць прыёмам і спосабам вядзення баявых дзеянняў Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы: «яны раскажуць пра зброю: якая добра працавала, якая не. І тактыка, і ўзбраенне, і як наступаць, як абараняцца. Гэта неацэнна...»,  — піша Мінабароны.

minabarony_1_logo.jpg

Украінскія СМІ нагадваюць, што цяпер таксама на беларускіх палігонах заканчвалася падрыхтоўка і правядзенне баявога зладжвання чарговай «порцыі» расійскіх вайскоўцаў са складу рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і РФ. У Мінабароны дадалі, што беларускія палігоны рыхтуюць для прыняцця новай змены вайскоўцаў Расіі.

Беларускія ўлады дазволілі рускай арміі здзейсніць поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну з беларускай тэрыторыі 24 лютага 2022 года. І цяпер у краіне пастаянна праходзіць сумесныя вайсковыя вучэнні з расіянамі. 

Ці рэальная для Украіны пагроза з Беларусі?

Пасля таго, як чальцы ПВК «Вагнер» на чале з Яўгенам Прыгожыным у канцы чэрвеня зладзілі бунт з паходам на Маскву “па справядлівасць”, які скончыўся прадастаўленнем наймітам  гарантый бяспекі і магчымасцю адправіцца ў Беларусь, некаторыя эксперты загаварылі аб павелічэнні пагрозы для Украіны з боку беларускай дзяржавы.

Аднак днамі, у пачатку ліпеня, генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг паведаміў, што ў Беларусь прыбыла толькі невялікая колькасць наймітаў.

Днямі камандуючы Аб'яднанымі сіламі Узброеных Сіл Украіны генерал-лейтэнант Сяргей Наеў напісаў, што пад пагрозай цяпер знаходзяцца Валынскі, Ровненскі і Жытомірскі кірункі — а менавіта гэтыя украінскія рэгіёны мяжуюць з Беларуссю. І менавіта гэтыя тэрыторыі ўкраінскае ваеннае кіраўніцтва збіраецца неўзабаве лепей прыкрыюць інжынернымі загародамі. «Завершана праверка нашых абаронных магчымасцяў Паўночнай аперацыйнай зоны ў межах Жытомірскага, Ровенскага і Валынскага кірункаў. Адміністрацыям і нашым воінам вызначаны задачы па паляпшэнні абарончых рубяжоў і пазіцый... Абарона будзе ўмацавана. І мы абавязкова разам атрымаем перамогу!» — адзначыў украінскі генерал-лейтэнант.