Урад Расіі склаў спіс «недружалюбных краін», крэдыторам з якіх можна выплачваць буйныя пазыкі ў рублях
Урад Расіі зацвердзіў пералік краін і тэрыторый, якія здзяйсняюць «недружалюбныя дзеянні» ў дачыненні да Расіі, расійскіх кампаній і грамадзян. У яго ўвайшлі усе краіны ЕС, ЗША і Вялікабрытанія ды іншыя.
Спіс быў
падрыхтаваны ў рамках указа Уладзіміра Пуціна, які дазваляе расійскім
грамадзянам, кампаніям і самой дзяржаве выплачваць буйныя даўгі крэдыторам з
«недружалюбных» краін у рублях. Пра гэта паведаміла прэс-служба ўрада. У
пералік увайшлі:
- Аўстралія,
- Албанія,
- Андора,
- Вялікабрытанія (уключаючы Востраў Джэрсі і падкантрольныя заморскія тэрыторыі Ангіллю, Брытанскія Віргінскія выспы, Гібралтар),
- дзяржавы-сябры Еўрапейскага Саюза,
- Ісландыя,
- Канада,
- Ліхтэнштэйн,
- Мікранезія,
- Манака,
- Новая Зеландыя,
- Нарвегія,
- Паўднёвая Карэя,
- Сан-Марына,
- Паўночная Македонія,
- Сінгапур,
- ЗША,
- Тайвань,
- Украіна,
- Чарнагорыя,
- Швейцарыя,
- Японія.
Усе здзелкі з кампаніямі з недружалюбных краін будуць ухваляцца праўнай камісіяй па кантролі за ажыццяўленнем замежных інвестыцый, адзначае прэс-служба расійскага ўрада.
Цяпер расійская або замежная кампаніі павінны папрасіць дазвол на здзелку, падаўшы інфармацыю аб заяўніку, уключаючы дакумент аб бенефіцыярных уладальніках кампаніі. Праўная камісія прааналізуе дакументы і прыме рашэнне.
"Пры гэтым можа выдавацца дазвол на правядзенне здзелкі з пазначэннем умоў яе выканання", — адзначаецца ў паведамленні.
Паводле "Медуза"