СМІ: Пуцін і Лукашэнка могуць сустрэцца ў Санкт-Пецярбургу 25 чэрвеня
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка могуць сустрэцца 25 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе «Октагон. Паўночны захад». Выданне не ўдакладняе, адкуль атрымала гэтую інфармацыю і якая фармальная нагода для сустрэчы.
Раней прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін анансаваў сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі на форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе 30 чэрвеня — 1 ліпеня ў Гродне, нагадвае REFORM.by.
Пра чарговую хуткую сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі згадваў 13 чэрвеня і расійскі амбасадар у Беларусі Барыс Грызлоў. Ён нагадаў, што толькі сёлета сустрэч на вышэйшым узроўні было ўжо пяць.