Пуцін не сустрэўся з Лукашэнкам «з-за кавіда». Але вірус не перашкаджае яму сустракацца з Назарбаевым

Пуцін і Лукашэнка не змаглі сустрэцца на Форуме рэгіёнаў нібыта з-за «эпідэміялагічнай абстаноўкі» ў Маскве.

org_yyts155.jpg


Больш за тое, Пуцін не прыехаў у Брэст на мінулым тыдні, куды яго запрашалі на мерапрыемствы з нагоды 80-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны, піша «Беларускі партызан».

Але «эпідэміялагічная абстаноўка» ў Маскве не перашкаджае Пуціну сустрэцца 30 чэрвеня з экс-прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым.

«У Крамлі паставілі Лукашэнку "на ігнор"?» — задаецца пытаннем выданне.