Улады дзейнічаюць з поўнай беспакаранасцю
У Беларусі па-ранейшаму немагчымая змена ўлады шляхам выбараў. Адсутнасць сістэмы стрымак і проціваг прыводзіць да злоўжывання яе прадстаўнікамі.
Пра гэта гаворыцца ў штогадовым дакладзе Дзярждэпартамента ЗША аб
захаванні правоў чалавека ў 2016 годзе, у прысвечаным Беларусі раздзеле.
Дакумент падпісаны новым Дзяржсакратаром Рэксам Ціллерсанам.
У дакуменце ўказваецца, што ў Беларусі да гэтага часу так і не расследавалі выпадкі знікнення палітычных апанентаў улады, а экс-палітвязні застаюцца абмежаванымі ў сваіх правах.
Сілавыя структуры перавышаюць паўнамоцтвы. Затрыманыя падвяргаюцца жорсткаму абыходжанню падчас следства і ў турмах, умовы ўтрымання ў якіх застаюцца дрэннымі.
Грамадзяне краіны церпяць пераслед і затрыманні за крытыку ўлады, за ўдзел у акцыях пратэсту. Судовую сістэму краіны па-ранейшаму нельга назваць незалежнай.
Парушаюцца грамадзянскія правы і свабоды, уключаючы свабоду слова, друку, сходаў, асацыяцый і рэлігіі.Немагчымасць атрымаць афіцыйную рэгістрацыю пагражае палітычным партыям, праваабарончым і няўрадавым арганізацыям крымінальным пераследам.
У дакладзе таксама ўказваецца на факты гвалту і дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын, дзяцей, людзей з нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыяй; на парушэнне правоў асоб з абмежаванымі магчымасцямі; этнічных меншасцяў; асоб, якія жывуць з ВІЧ / СНІДам.
«Улады на ўсіх узроўнях дзейнічалі з поўнай беспакаранасцю і не ў стане прыняць меры па судовага пераследу або пакаранню службовых асоб у дзяржаўных і сілавых структурах, якія здзейснілі парушэнні правоў чалавека», — гаворыцца ва ўступнай частцы да дакладу.
Раздзел, прысвечаны Беларусі, налічвае 56 старонак з пералікам фактаў парушэння правоў чалавека ў краіне.
Паводле tut.by