Лябедзька сыходзіць

У Мінску праходзяць партыйныя зборы Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Пасяджэнне пачалося з сенсацыі — старшыня партыі Анатоль Лябедзька адмовіўся пераабірацца.

ahp_3_logo.jpg

На беларускім палітычным «бязрыб'і» канфліктныя сітуацыі ўнутры дэмпартый (у тым ліку АГП), на жаль, сапраўдная інфармацыйная нагода. Прычым на гэты раз, калі верыць некаторым крыніцам, унутрыпартыйныя спрэчкі ўпершыню за 23-гадовую гадовую гісторыю партыі маглі прывесці да расколу структуры. Такая перспектыва, па словах некаторых назіральнікаў, вынікала ў выпадку абрання на пасаду старшыні дэпутата "палаты" Ганны Канапацкай, якой крытыкі ствараюць вобраз лаяльнай на адрас Драздоў. Дадазім, што раней пры дэпутаце пачала фармавацца аўтаномная ад АГП арганізацыя.

Пра свае лідарскія амбіцыі Канапацкая заявіла пасля таго, як свой сыход з пасады старышні анасаваў Анатоль Лябедзька. Праз нейкі час апошні забраў назад свае словы пра сыход на пенсію. Фінт не спрыяў іміджу палітыка і, калі верыць плёткам, мабілізаваў яго ўнутрыпартыйных апанентаў. На карысць фронды працаваў і эфект стомленасці (Лябедзька кіруе АГП ужо 18 год).

ahp_1_logo.jpg

Дарэчы, калі вас цікавіць інсайд наконт палітычных працэсаў, у тым ліку ўнутры АГП, смела накіроўвайцеся ў "Цэнтральны". Сярод наведвальнікаў установы лёгка знайсці былых актывістаў АГП, якія цудоўна ведаюць партыйную кухню. Яны не вераць у тое, што Лебедзька адмовіцца ад пасады. На іх думку, чуткі пра крытычную масу ўнутры актыву АГП не адпавядаюць рэальнасці. Усе, хто крытыкаваў кіраўніцтва, даўно пакінулі партыйныя шэрагі. Выклікае сумнеў тое, што рэгіёны, якія залежаць ад рэсурсаў цэнтра, рызыкнуць сварыцца з апаратам. Нарэшце, Лябедзька выглядаў лепш за ўсіх удзельнікаў дэбатаў кандыдатаў, якія прайшлі на мінулым тыдні.

ahp_2_logo.jpg

Аднак прагнозы "Цэнтральнага" ў выніку не збыліся. Увечары напярэдадні збораў нечакана адмовілася ад балаціроўкі Ганна Канапацкая, выклаўшы ў сеціва адпаведны запіс. Яшчэ больш сенсацыйным аказаўся пачатак з’езду, калі сваю кандыдатуру таксама зняў Лябедзька. Матывацыя кроку да канца незразумелая. Прынамсі сам, цяпер ужо экс-старшыня, абмяжоўваецца агульнымі словамі.

Фаварытам у новым раскладзе кандыдатаў стаў Васіль Палякоў — лідар гомельскай секцыі. Яго апанентам стаў намеснік старшыні Мікола Казлоў. Праўда, фармальна вылучэнне яшчэ не пачалося, і можна чакаць чаго заўгодна аж да таго, што Канапацкая або Лябедзька вернуцца ў гульню (гэтага не выключаюць у кулуарах). Імя новага правадыра «аб’яднаных грамадзян», згодна з праграмай, будзе вядома прыкладна а 17-ай.