Хто і за што трапіў у чацвёрты пакет санкцый
У Люксембургу 21 чэрвеня міністры замежных спраў Еўрасаюза зацвердзілі чацвёрты пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі пакет санкцый супраць беларускага рэжыму. Санкцыйны спіс складаецца з 78 чалавек і 8 арганізацый, якім замарожваюцца актывы і забараняецца выдача віз у Еўрасаюз.
«Свабода» публікуе ўвесь санкцыйны спіс Еўрасаюза і матывацыю афіцыйных прадстаўнікоў ЕС.
Суддзі, следчыя і пракуроры
- Наталля Бугук, суддзя Фрунзенскага раёна Мінска. Вынесла прысуд журналісткам «Белсата» Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай.
- Аліна Касьянчык, памочніца пракурора ў судзе Фрунзенскага раёна, удзельніца палітычна матываваных спраў супраць удзельнікаў мірных пратэстаў.
- Ігар Курыловіч, старшы следчы Следчага камітэта ў Фрунзенскім раёне Мінска. Адказны за завядзенне палітычных крымінальных спраў.
- Сяргей Шаціла, суддзя Савецкага раёна Мінска. Адказвае за шматлікія палітычна матываваныя пастановы супраць пратэстоўцаў, у прыватнасці, Наталлі Хершэ, Дзмітрыю Галко і Дзмітрыю Караткевічу.
- Анастасія Ачалава, суддзя Ленінскага раёна Мінска. Палітычна матываваныя прысуды супраць журналістаў, пратэстоўцаў, пенсіянераў, у прыватнасці, чальца Каардынацыйнай рады Дзмітрыя Крука.
- Марыя Ярохіна, суддзя Фрунзенскага раёна Мінска. Выносіла палітычныя прысуды спартсменам, прафсаюзным дзеячам, журналістам, у прыватнасці, фатографу Уладзю Грыдзіну.
- Юлія Блізнюк, суддзя Фрунзенскага раёна Мінска. Выносіла прысуды супраць журналістаў, актывістаў і пратэстоўцаў, у прыватнасці, Арцёму Хвашчэўскаму, Арцёму Саўчуку, Максіму Паўлюшчыку.
- Анастасія Кулік, суддзя Першамайскага раёна Мінска. Шматлікія палітычныя прысуды, у прыватнасці, адказная за зняволенне Аляксандра Захарэвіча.
- Максім Трусевіч, суддзя Першамайскага раёна Мінска. Палітычныя прысуды актывістам, лідарам апазіцыі і журналістам.
- Тацяна Матыль, суддзя Маскоўскага раёна Мінска. Адказная, у прыватнасці, за прысуды Міколу Статкевічу і журналісту Аляксандру Баразенку.
- Аляксандр Рудзенка, намеснік старшыні Кастрычніцкага суда Мінска. Адказвае за палітычна матываваныя пастановы супраць журналістаў, актывістаў, у прыватнасці, штрафы пенсіянерам і інвалідам, прысуд Людміле Казак, адвакатцы Марыі Калеснікавай.
- Аляксандр Воўк, суддзя Савецкага раёна Мінска. Прысуды супраць мірных дэманстрантаў, у прыватнасці, сёстрам Анастасіі і Вікторыі Міронцавым.
- Вольга Няборская, суддзя Кастрычніцкага раёна Мінска. Вынесла прысуды Соф'і Малашэвіч і Ціхану Клюкачу.
- Марына Запаснік, намесніца старшыні Ленінскага суда Мінска. Палітычыя прысуды Уладзіславу Зяневічу, Вользе Паўлавай, Вользе Класкоўскай, Віктару Барушку, Сяргею Раткевічу, Аляксею Чарвінскаму, Андрэю Хранкову, студэнту Віктару Актыставу і непаўналетняму Максіму Бабічу.
- Максім Філатаў, суддзя ў Лідзе, Гродзенская вобласць. Шэраг палітычных судоў, у прыватнасці, прысуд Вітольду Ашурку.
- Андрэй Грушко, суддзя Ленінскага раёна Брэста. Вынес шэраг палітычна матываваных прысудаў.
- Дзмітрый Гара, старшыня Следчага камітэта. Нясе адказнасць за палітычна матываваныя крымінальныя справы супраць мірных пратэстоўцаў, журналістаў, звычайных грамадзян. Удзельнічаў у справе Сяргея Ціханоўскага.
- Аляксей Стук, намеснік генеральнага пракурора. Нясе адказнасць за палітычныя рэпрэсіі.
- Генадзь Дыско, намеснік генеральнага пракурора. Удзельнічаў у ініцыяванні справы супраць Сяргея Ціханоўскага.
Дэпутаты
- Святлана Любецкая, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў. На пасадзе старшыні парламенцкай камісіі па заканадаўстве адказвае за прыняцце новага Кодэкса РБ аб адміністрацыйных парушэннях, які дазваляе адвольныя арышты і павышае адказнасць за ўдзел у масавых мерапрыемствах.
- Аляксей Ягораў, чалец Палаты прадстаўнікоў, сябра камісіі заканадаўства. Адказны за прыняцце новага Адміністрацыйнага кодэкса.
- Аляксандр Амельянюк, чалец Палаты прадстаўнікоў. Сябра камісіі заканадаўства. Адказны за прыняцце новага Адміністрацыйнага кодэкса.
Дзяржаўныя СМІ і прапаганда
- Андрэй Мукавозчык, палітычны аглядальнік «Беларусь сегодня». З'яўляецца адным з галоўных дзяржаўных прапагандыстаў, які апраўдвае рэпрэсіі і публікуе фэйкі.
- Сяргей Гусачэнка, намеснік старшыні «Белтэлерадыёкампаніі». Адказвае за падачу хлуслівай інфармацыі аб выніках прэзідэнцкіх выбараў, пратэстах і рэпрэсіях.
- Генадзь Давыдзька, чалец Палаты Прадстаўнікі, старшыня Камітэта па правах чалавека і СМІ. Адзін з асноўных прапагандыстаў рэжыму. Часта карыстаўся мовай варожасці і заахвочваў да гвалту супраць мірных дэманстрантаў.
- Вольга Чамадавана, прэс-сакратарка МУС. Адыгрывае ключавую ролю ў скажэнні і адмаўленні фактаў гвалту супраць пратэстоўцаў, а таксама ў распаўсюдзе ілжывай інфармацыі пра іх. Яна пагражала мірным дэманстрантам і працягвае апраўдваць гвалт у дачыненні да іх.
Адміністрацыя ВНУ
- Сяргей Скрыба, намеснік рэктара Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Адказвае за рэпрэсіі супраць студэнтаў і іх адлічэнні з ВНУ.
- Сяргей Рубніковіч, рэктар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Адказны за адлічэнне студэнтаў па палітычных матывах.
- Аляксандр Бахановіч. Рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Адказны за адлічэнне студэнтаў па палітычных матывах.
- Міхаіл Баразна. Рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Адказны за адлічэнне студэнтаў па палітычных матывах.
Чыноўнікі, функцыянеры, бізнесмены
- Максім Рыжанкоў. Першы намеснік старшыні Адміністрацыі прэзідэнта. Адказны за рэалізацыю паўнамоцтваў Лукашэнкі ва ўнутранай і знешняй палітыцы.
- Дзмітрый Лукашэнка. Бізнесмен, старшыня Прэзідэнцкага спартыўнага клубу. Праз гэтую арганізацыю ён вядзе бізнес і кантралюе шэраг кампаній.
- Лілія Лукашэнка. Бізнесвумен, дырэктарка мастацкай галерэі. Шчыльна звязаная з шэрагам гучных кампаній, якія выйгралі ад рэжыму Лукашэнкі, уключаючы «Dana Holdings / Dana Astra», канцэрн «Белмастацпромыслы» і «Eastleigh trading Ltd».
- Валерый Іванковіч. Генеральны дырэктар «МАЗа». Нясе адказнасць за арышты рабочых на тэрыторыі завода і палітычныя звальненні.
- Аляксандр Шатроў. Бізнесмен, уладальнік і дырэктар кампаніі «Synesis». Гэтая кампанія прадаставіла беларускім уладам платформу назірання «Kipod», якая аналізуе відэазапісы і распазнае твары. Дзякуючы гэтай кампаніі многія людзі былі асуджаныя па палітычных працэсах.
- Сяргей Цяцерын. Бізнесмен, уладальнік кампаніі «BELGLOBALSTART», саўладальнік «VIBEL». Старшыня Беларускай федэрацыі тэнісу. Набліжаны да атачэння Лукашэнкі.
- Міхаіл Гуцэрыеў. Расійскі бізнесмен з бізнес-інтарэсамі ў Беларусі, уладальнік кампаній «Сафмар», «Слаўкалій» і «Слаўнафта». Дзякуючы сяброўству з Лукашэнкам назапасіў значнае багацце і ўплыў сярод палітычнай эліты ў Беларусі.
- Аляксей Алексін. Адзін з вядучых бізнесменаў Беларусі, саўладальнік «Bremino Group». Мае шырокія інтарэсы ў нафтавай галіне, энэргетыцы, нерухомасці, лагістыцы, тытунёвай галіне.
- Аляксандр Зайцаў. Бізнесмен, саўладальнік «Bremino Group» і «Sohra Group». Былы памочнік Віктара Лукашэнкі. Яго кампаніі прадастаўлена права на экспарт прадукцыі дзяржаўных прадпрыемстваў (трактары, грузавыя аўтамабілі) у Персідскую затоку і афрыканскія краіны.
- Іван Мысліцкі. Намеснік начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Нясе адказнасць за бесчалавечныя і прыніжаючыя годнасць дзеянні, у тым ліку катаванні да грамадзян, якія ўдзельнічалі ў мірных акцыях пратэсту і былі затрыманыя.
- Алег Белякоў. Намеснік начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Нясе адказнасць за бесчалавечныя і прыніжаючыя годнасць дзеянні, у тым ліку катаванні да грамадзян, якія ўдзельнічалі ў мірных акцыях пратэсту і былі затрыманыя.
- Уладзіслаў Мандрык. Намеснік начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Нясе адказнасць за бесчалавечныя і прыніжаючыя годнасць дзеянні, у тым ліку катаванні да грамадзян, якія ўдзельнічалі ў мірных акцыях пратэсту і былі затрыманыя.
- Алег Лашчыноўскі. Былы намеснік начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Нясе адказнасць за бесчалавечныя і прыніжаючыя годнасць дзеянні, у тым ліку катаванні да грамадзян, якія ўдзельнічалі ў мірных акцыях пратэсту і былі затрыманыя.
- Жана Батурыцкая. Начальніца ўпраўлення выканання прысудаў Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Нясе адказнасць за бесчалавечныя і прыніжаючыя годнасць дзеянні, у тым ліку катаванні да грамадзян, якія ўдзельнічалі ў мірных акцыях пратэсту і былі затрыманыя.
- Дзмітрый Страбкоў. Начальнік турмы №8 у Жодзіне. Нясе адказнасць за жудасныя ўмовы ў турме, за бесчалавечныя і прыніжаючыя годнасць дзеянні, у тым ліку катаванні да грамадзян, якія ўдзельнічалі ў мірных акцыях пратэсту і былі затрыманыя.
- Яўген Шапецька. Начальнік Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (Акрэсціна). Нясе адказнасць за жудасныя ўмовы ў цэнтры ізаляцыі і за бесчалавечнае абыходжанне, уключаючы катаванні затрыманых пасля выбараў 2020 года.
- Ігар Кенюх. Начальнік Ізалятара часовага ўтрымання (Акрэсціна). Нясе адказнасць за жудасныя ўмовы ў ізалятары і за бесчалавечнае абыходжанне, уключаючы катаванні затрыманых пасля выбараў 2020 года.
- Глеб Дрыль. Намеснік начальніка Ізалятара часовага ўтрымання (Акрэсціна). Нясе адказнасць за жудасныя ўмовы ў ізалятары і за бесчалавечнае абыходжанне, уключаючы катаванні затрыманых пасля выбараў 2020 года.
- Уладзімір Лапыр. Намеснік начальніка Ізалятара часовага ўтрымання (Акрэсціна). Нясе адказнасць за жудасныя ўмовы ў ізалятары і за бесчалавечнае абыходжанне, уключаючы катаванні затрыманых пасля выбараў 2020 года.
- Аляксандр Васілюк. Кіраўнік следчай групы Следчага камітэта. Нясе адказнасць за палітычна матываваныя справы і затрыманні, у прыватнасці, чальцоў Каардынацыйнай рады, у тым ліку Марыі Калеснікавай. Адказны за затрыманні журналістаў.
- Яўген Архірэеў. Кіраўнік Галоўнага следчага аддзела Цэнтральнага офіса Следчага камітэта. Адказвае за ініцыяванне і расследаванне палітычна матываваных крымінальных спраў, у прыватнасці, Каардынацыйнай рады і іншых удзельнікаў акцый пратэсту.
- Аляксей Каўрыжкін. Кіраўнік следчай групы, Галоўны следчы аддзел, Следчы камітэт. Нясе адказнасць за палітычна матываваны пераслед і ўтрыманне пад вартай, у прыватнасці чальцоў каманды Віктара Бабарыкі і сябраў Каардынацыйнай рады, у тым ліку юрыста Максіма Знака.
- Аляксандр Агафонаў. Першы намеснік кіраўніка Галоўнага следчага аддзела, Следчы камітэт. Адказны за пераслед па палітычных матывах і арышты Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Казлова.
- Канстанцін Бычак. Начальнік следчага аддзела КДБ. Курыраваў палітычна матываванае расследаванне справы Віктар Бабарыкі.
- Андрэй Бакач. Начальнік РУУС Першамайскага раёна Мінска. Адказны за дзеянні міліцыі падчас затрыманняў і ў пастарунку, калі пратэстоўцы падвяргаліся жорсткім і бесчалавечным дзеянням.
- Аляксандр Палулех. Начальнік РУУС Фрунзенскага раёна Мінска. Адказны за дзеянні міліцыі падчас затрыманняў і ў пастарунку, калі пратэстоўцы падвяргаліся жорсткім і бесчалавечным дзеянням.
- Аляксандр Захвіцэвіч. Намеснік начальніка РУУС Фрунзенскага раёна Мінска. Адказны за дзеянні міліцыі падчас затрыманняў і ў пастарунку, калі пратэстоўцы падвяргаліся жорсткім і бесчалавечным дзеянням. Сілавікі пад наглядам Захвіцэвіча катавалі затрыманых.
- Сяргей Ушакоў. Намеснік начальніка РУУС Фрунзенскага раёна Мінска. Адказны за дзеянні міліцыі падчас затрыманняў і ў пастарунку, калі пратэстоўцы падвяргаліся жорсткім і бесчалавечным дзеянням. Сілавікі пад наглядам Ушакова катавалі затрыманых.
- Сяргей Арцёменка. Намеснік начальніка РУУС Першамайскага раёна Мінска. Адказны за бесчалавечнае і прыніжаючае годнасць абыходжанне з затрыманымі, уключаючы катаванні. Ён адказвае за катаванні над Максімам Харошыным, уладальнікам кветкавай крамы, які дарыў кветкі падчас Жаночага маршу.
- Аляксандр Рыдзецкі. Былы начальнік РУУС Кастрычніцкага раёна Мінска, кіраўнік упраўлення ўнутранай бяспекі Дзяржаўнай судовай экспертызы. Адказны за бесчалавечнае і прыніжаючае годнасць абыходжанне з затрыманымі, уключаючы катаванні.
- Дзмітрый Бурдзюк. Начальнік РУУС Кастрычніцкага раёна Мінска, былы начальнік Партызанскага РУУС. Адказны за нагляд за жорсткімі пабоямі і катаваннямі мірных дэманстрантаў і выпадковых мінакоў пасля выбараў 2020 года.
- Віталь Капілевіч. Начальнік Ленінскага РУУС Мінска. Адказны за бесчалавечнае і прыніжаючае годнасць абыходжанне з затрыманымі, уключаючы катаванні. Затрыманым было адмоўлена ў медыцынскай дапамозе.
- Кірыл Кіслоў. Начальнік РУУС Заводскага раёна Мінска. Адказны за бесчалавечнае і прыніжаючае годнасць абыходжанне з затрыманымі, уключаючы катаванні. Адказвае за масавыя рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў, журналістаў, праваабаронцаў, рабочых, прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці і выпадковых мінакоў.
- Сяргей Варэйка. Начальнік РУУС Маскоўскага раёна Мінска, былы намеснік начальніка Заводскага РУУС. Адказны за бесчалавечнае і прыніжаючае годнасць абыходжанне з затрыманымі, уключаючы катаванні.
- Сяргей Дубавік. Намеснік начальніка Ленінскага РУУС Мінска. Адказны за бесчалавечнае і прыніжаючае годнасць абыходжанне з затрыманымі, уключаючы катаванні. Затрыманым было адмоўлена ў медыцынскай дапамозе.
- Аляксандр Андрыеўскі. Намеснік начальніка Фрунзенскага РУУС Мінска. Адказны за бесчалавечнае і прыніжаючае годнасць абыходжанне з затрыманымі, уключаючы катаванні.
- Віталь Макрыцкі. Намеснік начальніка Кастрычніцкага РУУС Мінска (да 17 снежня 2020). Начальнік Партызанскага РУУС. Адказны за нагляд за жорсткім збіццём і катаваннямі мірных дэманстрантаў і мінакоў.
- Яўген Урублеўскі. Старшы сяржант міліцыі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (Акрэсціна). Нясе адказнасць за бесчалавечнае і зневажаючае абыходжанне, катаванні затрыманых у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.
- Мікалай Карпянкоў. Намеснік міністра ўнутраных спраў, былы начальнік ГУБАЗіК. Адказны за бесчалавечнае і зневажаючае годнасць абыходжанне з удзельнікамі мірных пратэстаў і за іх адвольны арышт і затрыманне. Шматлікія сведчанні, фота і відэа паказваюць, што група пад яго камандаваннем біла і арыштоўвала мірных дэманстрантаў, пагражаючы ім агнястрэльнай зброяй.
- Міхаіл Грыб. Начальнік ГУУС Мінгарвыканкама. Адказвае за дзеянні міліцыі ў Віцебскай вобласці да кастрычніка 2020 года (дзе ўзначальваў мясцовае ГУУС) і ў Мінску з кастрычніка 2020 года, у тым ліку гвалтоўныя рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў і парушэнні права на мірныя сходы і свабоду слова.
- Віктар Хрэнін. Міністр абароны. Адказвае за прымусовую пасадку рэйса «Ryanair», у выніку чаго былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега.
- Ігар Голуб. Камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны. Адказвае за прымусовую пасадку рэйса «Ryanair», у выніку чаго былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега.
- Андрэй Гурцэвіч. Начальнік Галоўнага штаба, першы намеснік камандуючага ВПС. Адказвае за прымусовую пасадку рэйса «Ryanair», у выніку чаго былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега.
- Леанід Чуро. Гендырэктар «Белаэранавігацыі». Адказвае за прымусовую пасадку рэйса «Ryanair», у выніку чаго былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега.
- Аляксей Аўраменка. Міністр транспарту. Адказвае за прымусовую пасадку рэйса «Ryanair», у выніку чаго былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега.
- Арцём Сікорскі. Дырэктар аддзела авіяцыі Міністэрства транспарту. Адказвае за прымусовую пасадку рэйса «Ryanair», у выніку чаго былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега.
Раней, у кастрычніку, лістападзе і снежні, Еўрасаюз увёў тры пакеты санкцый супраць улад Беларусі. Абмежавальныя захады тычацца афіцыйных асоб, а таксама некаторых прадпрыемстваў. Агулам у санкцыйным спісе тады знайшліся 84 асобы, якім забаронены ўезд у краіны ЕС. У спіс уваходзяць Аляксандр Лукашэнка, яго сын Віктар Лукашэнка, кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына, старшыня КДБ Іван Церцель, старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч, генпракурор Андрэй Швэд і іншыя сілавікі, а таксама суддзі і чальцы выбарчых камісій.
Сярод іншага, ЕС увёў санкцыі супраць юрыдычных асоб: ЗАТ «Белтэхэкспарт», «Дана Холдынгз / Дана Астра», Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Беларусі, ТАА «Сінезіс», ААТ «АГАТ — электрамеханічны завод», ААТ «140-ы рамонтны завод» і ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў».