Еўропа павінна ўсвядоміць: вайна ва Украіне — толькі пачатак захопніцкага шляху РФ
Дарадца офіса прэзідэнта Украіны выказаўся пра вайну з Расіяй: Еўропа павінна ўсвядоміць, што гэта толькі пачатак захопніцкага шляху РФ.
Расія ўжо 27-ы дзень руйнуе ўкраінскія гарады і забівае мірнае насельніцтва. Дарадца офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк распавёў, што краіна-агрэсар адкрыта пагражае ўсяму свету і Еўропе трэба ўсвядоміць, што гэта толькі пачатак захопніцкага шляху РФ.
Такую заяву Міхаіл Падаляк зрабіў у сваім Twitter. Паводле яго слоў, расійская прапаганда адкрыта кажа пра неабходнасць знішчыць Украіну.
«Еўропе самы час усвядоміць, што вайна супраць Украіны — гэта толькі пачатак вялікага руінна-захопніцкага шляху РФ. Расійская прапаганда практычна даказала, чаму Еўропу трэба цяпер паставіць на калені. Таксама расійская прапаганда кажа пра неабходнасць знішчыць Украіну. Высновы занадта відавочныя», — напісаў Падаляк.