Anonymous «злілі» базу Цэнтрабанка РФ і запісалі зварот да Пуціна

Хакеры Anonymous апублікавалі 28 ГБ інфармацыі Цэнтральнага банка РФ.

16477801776691.webp


Хакерская групоўка Anonymous, якая выступіла на баку Украіны ў вайне, развязанай Расіяй, узламала сайт Цэнтрабанка Расіі.
Пра гэта яны паведамілі ў сваім Twitter.
Хакеры Anonymous апублікавалі 28 ГБ інфармацыі — усе транзакцыі Цэнтральнага банка РФ.
«Мы разаслалі гэтыя дакументы па розных кропках інтэрнэту. Калі дакументы будуць падвергнутыя цэнзуры, мы будзем дзяліцца імі па іншых спасылках», — сказана ў паведамленні.
Адзначым, што Цэнтральны банк РФ (Банк Расіі) з'яўляецца галоўным эмісійным і грашова-крэдытным інстытутам дзяржавы-агрэсара.
Таксама Anonymous запісалі зварот да Пуціна.
«Цяпер мы публікуем тысячы дакументаў Цэнтрабанка РФ, разнастайныя транзакцыі, указы, даклады. Людзі даведаюцца, якая на самай справе эканоміка РФ. Дэкларацыі, карэспандэнцыя, гандлёвыя пагадненні, падпісаныя з іншымі краінамі, сакрэты тваіх алігархаў. Твае канфідэнцыйныя відэа і прыкладанні, якія ты выкарыстоўваеш. Мы — у тваім палацы, мы — там, дзе ты ясі, мы — за тваім сталом, мы — там, дзе ты спіш», — сказана ў відэа.