23-ы дзень вайны. Што здарылася ўначы

Ужо 23-ы дзень Украіна абараняецца ад расійскіх акупантаў.

Фота: Украінскі вайсковец. Фота Getty Images

Фота: Украінскі вайсковец. Фота Getty Images

У Сумскай вобласці раніцай узгаднілі калідоры для эвакуацыі на 18 сакавіка.

***

Пад Мікалаевам рускія снарады патрапілі ў склад, дзе захоўвалася зброя

На раніцу інфармацыі аб траўміраваных і загінулых няма. Выбух адбыўся прыкладна ў 6:05 па ўкраінскім часе.

***

У ЗША раскрылі чарговы расійскі фэйк

У Нацыянальнай гвардыі штата Тэнэсі (ЗША) абверглі непраўдзівую інфармацыю, распаўсюджаную расійскімі СМІ, аб нібыта гібелі трох вайскоўцаў ЗША ва Украіне.

***

Расія за час вайны атакавала дзясяткі ўкраінскіх бальніц

З пачатку поўнамаштабнай вайны войска Расіі 43 разы атакавала ўкраінскія медыцынскія ўстановы. Пра гэта заявіў на пасяджэнні ў ААН кіраўнік СААЗ Тэдрас Гебрэйісус.

***

Забойства дзяцей ва Украіне РФ лічыць "поспехам згодна з планамі"?

Пра гэта заявіў сталы прадстаўнік Украіны ў Радзе Бяспекі ААН Сяргей Кісліца.

Кісліца працытаваў зробленую напярэдадні заяву Пуціна: "Аперацыя ідзе паспяхова і ў строгай адпаведнасці з раней зацверджаным планам".

Акрамя таго, Сяргей Кісліца спытаўся ў расійскага калегі ў ААН Васіля Нябензі, ці не з'яўляюцца перад ім вобразы і вочы загінулых дзяцей і жанчын.

***

Наступу на Кіеў пакуль не будзе?

Наступу на Кіеў пакуль не будзе, акупанты засяродзілі намаганні на Данбасе.

Як паведамляе Генштаб, на луганскім і данецкім кірунках асноўныя намаганні войскі РФ засяродзілі на падрыхтоўцы да наступу на Севераданецк і аблогу Марыупаля.

***

Зяленскага і ўкраінцаў прапанавалі намінаваць на Нобелеўскую прэмію міру

У адкрытым лісце еўрапейскіх палітыкаў адзначаецца, што цяпер "самы час паказаць народу Украіны, што свет на яго баку".

Яны просяць падоўжыць тэрмін вылучэння кандыдатаў на прэмію да 31 сакавіка (паводле правілаў, тэрмін заканчваецца 31 студзеня), каб намінаваць на прэмію міру Заленскага.

***

Яшчэ адзін расійскі камандзір знішчаны ва Украіне

УСУ ліквідавалі камандзіра палка паветрана-дэсантных войскаў РФ Сяргея Сухарава, а таксама ягонага намесніка. Яго вайсковае злучэнне ваявала на Данбасе, а таксама брала ўдзел у войнах у Чачні.

***

Кулеба заклікаў унесці Расію ў чорны спіс FATF

"Паколькі Расія здзяйсняе ва Украіне ўсё новыя і новыя варварскія злачынствы, яе неабходна выключыць з усіх цывілізаваных арганізацый і пляцовак", — напісаў кіраўнік МЗС Украіны ў Twitter.