Вяртанне мастака

Не дужа людна, але ўрачыста было апоўдні 29 студзеня ў кавярні «Добрыя мыслі». Нагодай стаўся вернісаж заходнебеларускага мастака “віленскай школы Паўла Южыка (1874–1944).

Калекцыя, прадстаўленая ў экспазіцыі, сфарміравана на падставе твораў, якія належаць Смаргонскаму краязнаўчаму музею, і ўзбагачаная некалькімі работамі з прыватных збораў. Прэзентавана выстава грамадскім творчым аб’яднаннем “Мастак. Куратар — мастацтвазнаўца Таццяна Гаранская.



a5e00132373a7031000fd987a3c9f87b.jpg

Не дужа людна, але ўрачыста было апоўдні 29 студзеня ў кавярні «Добрыя мыслі». Нагодай стаўся вернісаж заходнебеларускага мастака “віленскай школы Паўла Южыка (1874–1944).
Калекцыя, прадстаўленая ў экспазіцыі, сфарміравана на падставе твораў, якія належаць Смаргонскаму краязнаўчаму музею, і ўзбагачаная некалькімі работамі з прыватных збораў. Прэзентавана выстава грамадскім творчым аб’яднаннем “Мастак. Куратар — мастацтвазнаўца Таццяна Гаранская.
У адрозненні ад іншых творчых постацяў, што зніклі з беларускіх абсягаў, Паўла Южыка, ураджэнца Смаргоншчыны, трохі ведалі, ці, хутчэй, нешта чулі пра яго. Ён не быў забаронены, рэпрэсаваны ці абсалютна забыты, але імя яго не мела розгаласу, а творчы даробак заставаўся незапатрабаваным.
Мінулае не перайначыш, але досвед яго існуе для будучыні… Менавіта для будучыні і ўласнага сумлення Надзея Емельянаўна Маркава, руплівіца беларушчыны, галоўны захавальнік Смаргонскага краязнаўчага музея, узімку і восень, цягам не аднаго года абыходзіла навакольныя вёсачкі. Пакуль у 1989 годзе не выйшла на след мастака, не адшукала яго працы. Цікава, што іх грашовы эквівалент на той час намесніца дырэктара па навуцы Дзяржаўнага мастацкага музея БССР вызначыла адразу і канкрэтна: “Можна даць уладальніцы карцін па пяць рублёў за кожную, — параіла яна калегам з правінцыі. Нагадаем, столькі каштавала тады кіло каўбасы.
Дзякаваць Богу, нешта змяняецца пад аблокамі, змяняецца ў мысленні. Новая генерацыя кіраўніцтва Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі хоць і не ўсё можа, але ўсведамляе “наяўнасць запазычанасці галоўнага храма мастацтва перад беларускім народам. І шмат робіць, каб выправіць становішча. На адкрыцці выставы, апрача іншага, гаворка ішла пра запачаткаванне модных зараз дзяржаўна-грамадскіх камісій, пра адраджэнне мастацтвазнаўчых экспедыцый, пра стварэнне музея прыватных калекцыяў, музея заходнебеларускага мастацтва, шырэй — музея беларускай культуры. Але відавочна, што справу гэту мажліва агораць толькі разам — грамадзянскай супольнасці і дзяржаве, сцвярджаючы тым самым, што мы адзін народ.
Нацыянальны мастацкі музей плануе паказаць работы Южыка. Упэўнены, хоць і не “першы, але пакажа. Хаця б пад восень, з нагоды 70-х угодкаў аб’яднання Беларусі. Карціць даведацца, які падарунак нас чакае — выстава, прысвечаная аб’яднанню Заходняй Беларусі, выстава Заходнебеларускага мастацтва ці “два ў адным — з тых твораў, што ёсць “пад рукой? Шараговае мерапрыемства ці сапраўдная падзея? Як адзначыў на адкрыцці выставы Паўла Южыка доктар мастацтвазнаўства Яўген Сахута: “Неспазнанае мастацтва Заходняй Беларусі — гэта самы сапраўдны кантынент.
Пакуль жа трэба падзякаваць арганізатарам за цудоўную мажлівасць хоць пару дзён публічна, а не ў музейным сховішчы, пабачыць жывапіс высокага прафесіянала Паўла Южыка, “карцінам якога, — як адзначыла ў буклеце да выставы Таццяна Гаранская, — характэрна трапяткая перадача прыгажосці і ўменне майстра віртуозна перадаць праз сціплы сюжэт на невялікім палатне веліч прыроды і чалавека ў ёй.
 

Мал.Павел Южык. Сваячніца