Сусветнавядомыя хіты прагучалі на «Пешаходцы» (фота)

Мы працягваем далей асвятляць падзеі вечара суботы ў Верхнім горадзе.

peszahodka__pavel_aksinovicz___23__logo.jpg

На гэты раз, 15 ліпеня, на сцэне карэтнага дворыку выступілі кавер-бэнды West Drive і RocksBerry. Першы гурт выконвае выключна анламоўныя хіты такіх легендарных гуртоў як Queen, Scorpions, The Beatles, Led Zeppelin, AC/DC, The Rolling Stones, Deep Purple. Другі жа робіць акцэнт на больш сучасную, танцавальную музыку.



На Музычным завулку прадставіў свае лепшыя песні аўтарскі праект Дзяніса Мітраховіча DENMI. Хлопец грае лёгкую музыку ў напрамку акустычнага поп-року. У мінулым годзе ў музыкі выйшаў другі альбом пад назвай «Тучи».
Далей на тым жа завулку распачалася трыдыцыйная танцавальная фінтэс-праграма Zumba. Гэта міжнародны праект, у якім прымаюць удзел звыш 15 мільёнаў чалавек з усяго свету. Дзякуючы «Пешаходцы», праект развіваецца і ў Беларусі.