Ракаўскі хор стаў лаўрэатам першай ступені ў міжнародным конкурсе ў ЗША

Хор сярэдніх і старэйшых класаў «Iслачанка» Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў стаў лаўрэатам першай ступені міжнароднага шматжанравага конкурсу ў Тэхасе (ЗША), паведамляюць у Валожынскім райвыканкаме.

«Iслачанка». Фота з сайта Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў

«Iслачанка». Фота з сайта Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў

Конкурс «WE ARE NEW STARS» праводзіўся ў дзясяты раз.
З 2014 года калектывам кіруе педагог Юлія Скурко. Ад 2020 года калектыў мае два склады – хор малодшых класаў і хор сярэдніх і старэйшых класаў.
rh.by