Прэзентацыя альбома Уладзіміра Церабуна ў кнігарні "Галіяфы"
Вядомы скульптар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь прадставіць другое выданне альбома "На хвалях часу". Прэзентацыя пройдзе ў сераду, 30 сакавіка.
“Клёкат буслоў” у Скідзелі, “Мядзведжая акадэмія” ў Смаргоні, “Ветразь” у Гродне... — скульптуры майстра ўпрыгожваюць шматлікія мясціны краіны. Цяпер іх можна будзе пабачыць на старонках адной кнігі, якая налічвае 90 старонак.
У ёй жа Уладзімір Церабун паказвае свае найбольш значныя працы за гэты перыяд — станковыя творы, графіку, кераміку і жывапіс.
Гасцямі прэзентацыі будуць мастацтвазнаўца Яўген Шунейка, жывапісец Мікола Апіок і скульптар Іван Арцімовіч. Не абыдзецца і без музыкі — на прэзентацыі прагучаць рамансы пад гітару ў выкананні майстра.
Пачатак а 19:00 у кнігарні “Галіяфы”, Траецкае прадмесце, вул. Старавіленская, 6. Уваход вольны.
Паводле прэс-службы кнігарні “Галіяфы”