Прэзентацыя новай кнігі Андрэя Хадановіча
На прэзентацыю зборніка вершаў Андрэя Хадановіча «Школа травы» запрашае ў рамках праекта «Я кнігу маю» Літаратурны музей Максіма Багдановіча.
У кнігу “Школа травы” ўвайшлі новыя тэксты Андрэя Хадановіча, напісаныя
ў 2017–2019 гадах. Аўтар вандруе ў прасторы і блукае ў часе, сумоўнічае з
класікай і лістуецца са Святым Мікалаем, эксперыментуе ў інтымнай і фліртуе з
грамадзянскай лірыкай, архівуе ўспаміны і калекцыянуе пахі травы.
Цягам вечара творцы з “Five – storey ensemble” прадставяць музыку,
напісаную да вершаў з кнігі і выканаюць яе разам з аўтарам. У імпрэзе таксама
бяруць удзел Уладзімер Арлоў, Ігар Крэбс і Віталь Рыжкоў.
Апроч тэкстаў і музыкі прысутных, будуць спробы выклікання паэтычных духаў
Адама Міцкевіча і Генрыха Гайнэ, Восіпа Мандэльштама і Уладзіміра Маякоўскага.
Але сеанс спірытызму — вялікая імправізацыя, так што магчымыя “касякі”.
Напрыканцы — аўтограф-сесія.
Імпрэза пройдзе 16 кастрычніка. Пачатак а 19-й гадзіне.
Уваход вольны.
Адрас: г.Мінск, вул. Максіма Багдановіча, 7а. Тэлефон для даведак: 8 (017)
334-42-69.
Суполка
імпрэзы “Вконтакте”: https://vk.com/event187400695
Суполка імпрэзы Facebook: https://web.facebook.com/events/411832202856254/
Паводле прэс-рэлізу