Купалаўцы пакажуць антыфашысцкі спектакль па матывах «Страху і галечы Трэцяга Рэйха»
Незалежная тэатральная група «Купалаўцы» вітае прэм'ерай — спектаклем-трылогіяй «Страх» паводле п'есы Бертольда Брэхта «Страх і галеча Трэцяга Рэйха», паведамляе «Фонд культурнай салідарнасці».

Тры часткі спектакля пакажуць 27 сакавіка, 28 сакавіка і 29 сакавіка, кожны вечар у 21:00. Усе часткі будуць даступныя для прагляду да 31 сакавіка.
Нагадаем, што «Купалаўцы» — гэта супольнасць былых акцёраў Купалаўскага тэатра, якія сышлі з галоўнага тэатра краіны падчас жнівеньскіх пратэстаў на знак салідарнасці з беларусамі.
Паглядзець спектакль-трылогію «Страх» можна будзе па спачылцы ніжэй.