Фільм «Авантуры Пранціша Вырвіча» выйдзе ў беларускай агучцы

Пра гэта паведамляе Свабода.

Кадр з фільма

Кадр з фільма

Фільм выйдзе ў пракат у траўні адначасова на дзвюх мовах, калі будзе гатовая беларуская версія, паведамляе БелТА.
Прэм’ера гісторыка-прыгодніцкага раману пераносіцца на травень, бо кіно вырашылі агучыць таксама на беларускай мове. Раней паведамлялася, што прэм’ера адбудзецца 19 сакавіка.


У аснове кінастужкі «Авантуры Пранціша Вырвіча» раман беларускай пісьменьніцы Людмілы Рублеўскай. У кнізе апісваецца гісторыя юнага Пранціша Вырвіча і мудрага доктара, алхіміка Бутрамея Ледніка.
Героі аказваюцца ў цэнтры барацьбы за трон Рэчы Паспалітай, дзеля якога магнаты Радзівілы, Сапегі і Багінскія спрабуюць завалодаць легендарнай рамфеяй улады.