Адзін з найвялікшых беларускіх валуноў раскалоў Цмок? (фота, відэа)

Як вы добра памятаеце, экспедыцыя “У пошуках Цмока” ўжо пабывала на Наваградчыне (РАЗДВА), Веткаўшчыне (РАЗДВА) і Глыбоччыне з Браслаўшчынай (РАЗДВА), пасля чаго мы скіраваліся пад Ваўкавыск, дзе даследавалі 5000-гадовыя крамянёвыя шахты і сучасныя крэйдавыя кар’еры. 



tarantino_by_2013_cmok_iv_volkovisk_3438.jpg

За гэтыя хітрыкі Цмок ледзь не патапіў нас у рацэ Ваўпянцы, аднак усё абышлося перапудам. Мы абтрэсліся і рушылі далей.

labadzenka.by__wp_content_uplo_b6171f96175f66d3ae472aa769114755.html

Шчэчыцы. Цмок, які з’явіўся нам у выглядзе вясёлкі

Між Воўпай і Шчэчыцамі дарогу нам перабягае трус, якога паспявае злавіць у палёце аб’ектыў нашага фатографа Аляксандра Ждановіча.

labadzenka.by__wp_content_uplo_52ca8afc84626afa3e2e849870a489a0.html

Над кукурузным полем, як сцяг прыгажосці, уздымаецца вяёлка.

— Вясёлка, дарэчы, — адзін з сімвалаў Цмока! — заўважае наш спадарожнік Аляксандр Куль, адзін з самых тытулаваных беларускіх баскетбалістаў, дырэктар па маркетынгу клуба “Цмокі-Мінск”.

labadzenka.by__wp_content_uplo_02cedb464636fb422de766c8473cda1e.html

labadzenka.by__wp_content_uplo_18071b02228c7209a5a43df46765a0f5.html

Шчыра дзіўлюся, адкуль такія глыбокія веды ў цмачынай справе!— Матчастку трэба ведаць! — смяецца спадар Куль. — Я калі рыхтаваў перайменаванне клуба “Мінск-2006” у “Цмокі-Мінск”, актыўна шукаў розныя паданні і гісторыі пра цмокаў. Яшчэ Іван Насовіч фіксаваў версію, што Цмок — гэта вясёлка, якая высмоктвае ваду з ракі і перапампоўвае яе назад на неба. Бо задача Цмока — пільнаваць ваду, захоўваць яе баланс.Любуемся Цмокам у выглядзе вясёлкі і рушым далей.У Шчэчыцах знаходзім старое маляўнічае дрэва. Ці то яно само зрабілася такім ад веку, ці то яго разбіла маланка — няведама.

labadzenka.by__wp_content_uplo_b17a9726e3c4296e3376bd4315c0adaf.html


labadzenka.by__wp_content_uplo_1e48a2e08a436aa0523d7a675a1b90ff.html

А вось і аб’ект нашай увагі — капліца-пахавальня Ябланоўскіх XVIII стагоддзя

.

labadzenka.by__wp_content_uplo_783a3b65ef550d4517c7efb12fa74bac.html

Некалі тут жыў Аляксандр Ябланоўскі, вядомы навуковец і наваградскі ваявода. Пазнейшыя ўладальнікі Эйсымонты збудавалі тут ладную сядзібу, якую ў свой час маляваў Напалеон Орда. Аднак перажыць войны палацу не было наканавана. Захавалася толькі некалькі гаспадарчых пабудоваў.Лёс роду Ябланоўскіх губляецца ў гісторыі. Аднак іх капліца-пахавальня, нават знявечаная і разрабаваная за савецкім часам, нясе памяць пра гэтых людзей.

labadzenka.by__wp_content_uplo_16484e6a2a444ae6b6e6b80ed3d837b7.html

labadzenka.by__wp_content_uplo_f44169aa77c1d634097d5c5b1c5435b6.html

Маштабы яе каласальныя — супастаўныя, скажам, з мінскім Чырвоным касцёлам.Прыкметна, што капліца-пахавальня ў Шчэчыцах вельмі блізкая па архітэктуры да касцёла ў Воўчыне, што пад Каменцам. А Воўчын, як вядома, стаў вечным прытулкам апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Туды, магчыма, нашая экспедыцыя яшчэ дабярэцца — тады і спынімся на гэтай гісторыі падрабязней. 

Рэпля. Агромністы касцёл пасярод маленькай вёскі

У Рэплю завітваем, каб убачыць велічны касцёл Панны Марыі 1902 года.

labadzenka.by__wp_content_uplo_7c7a5aef46fc82b10d9d4b8959e5363f.html

Ведаеце, гэта заўжды неймаверна ўражвае, калі сярод вясковых хат раптам узвышаецца здаравенны храм, які б упрыгожыў любы вялікі горад — і якому няма роўных у большасці нашых вялікіх гарадоў, бо там камуністы асабліва шчыравалі ў руйнаванні нашай памяці і месцаў спатканняў беларусаў з Богам…

labadzenka.by__wp_content_uplo_858b398a6996b8c183b33f1bc2c85eee.html

Рэпля вядомая з 1558 года. Мястэчкам валодалі Адахоўскія, Ясенскія, Карпы, Масальскія, Сцыпіёны, Валовічы. Даўні рэплеўскі касцёл згадваецца ўжо пры канцы XVII стагоддзя (не захаваўся). Цяпер у Рэплі каля 150 хат, афіцыйна гэта аграгарадок.Апроч касцёла тут можна пабачыць і цікавую капліцу-пахавальню з псеўдагатычнай вежай, бы ў нейкім замку. Рамантыкамі былі нашыя продкі! Нават тады, калі замкі ўжо былі не па кішэні і не па становішчы, прагнулі адгалоскаў залатой пары нашай гісторыі!..

labadzenka.by__wp_content_uplo_2e0960ddcf470fd7870c9e702dd48303.html

labadzenka.by__wp_content_uplo_74485041bdec69b7085c124cb2c820da.html

  

Вярэйкі. Касцёл 1840 года

Праязджаем праз вёску Вярэйкі. Назва вёскі, паводле адной з версіяў, паходзіць ад тутэйшай ракі Верацейка. Пры самай дарозе — касцёл Панны Марыі 1840 года (паводле іншай версіі — 1848-га)

labadzenka.by__wp_content_uplo_fef6f7db829f80e430a8ccf3786d70d7.html

Пасля паўстання Каліноўскага быў перададзены праваслаўным, бо каталікі горача падтрымалі барацьбітоў за нашу і вашу свабоду.

labadzenka.by__wp_content_uplo_291ad4cc3f9e98a5aa1940db2fac5c99.html

labadzenka.by__wp_content_uplo_48c224c14a4e351d027e29a8c34dc468.html

Пры касцёле ў 1920-я гады была ўзведзеная вежа-званіца.

labadzenka.by__wp_content_uplo_88633d38d615dc0555fc3d5215e6c858.html

labadzenka.by__wp_content_uplo_485b803e9e4e53a1717939f70ebe87ce.html

Шылавічы. Адзін з найвышэйшых беларускіх касцёлаў

 Гэтаксама, як адразу некалькі мясцін у Беларусі спрачаюцца за тытул цэнтра Еўропы, так і некалькі беларускіх касцёлаў прэтэндуюць на званне найвышэйшага. Адзін з іх, у Відзах, мы наведалі ў час вандроўкі на Браслашчыну і Глыбоччыну. Цяпер дабраліся і да іншага прэтэндэнта — Траецкага касцёла 1907 года. 

labadzenka.by__wp_content_uplo_345514790bb472411758a3706b829aa1.html

Яго вышыня — каля 55 метраў. Вызначыць, які з трох найвышэйшы (трэці — у Гервятах) вельмі складана. Бо адны мераюць са шпілем, другія — без шпіля; адны — з крыжам, другія — без крыжа… У кожным разе, касцёл у Шылавічах — адзін з найвышэйшых у Беларусі, і яго варта пабачыць.

 

labadzenka.by__wp_content_uplo_e712736a04e8aa4a554d721ea77564e8.html

— Адкуль вы такія ўзяліся з фотаапаратамі? — пытаецца мілая прадавачка ў прыватнай краме непадалёк ад касцёла.

 

labadzenka.by__wp_content_uplo_436da167d98e86ef1dad3f4068003cdb.html

Расказваем пра экспедыцыю “У пошуках Цмока”. Прадавачка загадкава пасміхаецца: — Дык заставайцеся ў Шылавічах! У нас шмат прыгожых дзяўчат, якія таксама даўно прагнуць пашукаць Цмока! З жалем вымушаныя раскланяцца, бо наперадзе яшчэ колькі запланаваных цікавостак!.. Выходзім з крамы і — вы не паверыце! — бачым воблака ў выглядзе галавы Цмока!

Прыгледзьцеся: злева вуха і вока, справа — нос

labadzenka.by__wp_content_uplo_fcab3bb85de4441307d6268c5385f67a.html

    

Падароск. Цмок жыве ў маёнтку Паўла Бераговіча! 

Дабіраемся да Падароска, які парнай туманнай дымкаю пачынае павольна занурацца ў вечаровыя прыцемкі. Найперш бачым маёнтак з-за сажалкі — адкуль ён глядзіцца асабліва рамантычна і прыгожа. 

labadzenka.by__wp_content_uplo_59c0b1f5d690de96fb7fb52d990c3df7.html

Аднак спяшаемся, каб апярэдзіць змрок.

 

labadzenka.by__wp_content_uplo_376c572159ba049e96e6d228c32789a3.html

  

Палац у Падароску — унікальная і, на вялікі жаль, рэдкая для Беларусі з’ява. Ён і цяпер мае гаспадара — пана Паўла Бераговіча. Мінулай восенню спадар Павел набыў гэтую сядзібу за 120 тысяч даляраў, каб зрабіць тут… музей беларускай шляхты! Пан Бераговіч — незвычайны чалавек. 

cmok.budzma.org__sites_default_f_ef45a849af2c57d6d1f14fade0b40be8.jpeg

Сам з Екацерынбургу, але бабуля — з Чашніцкага раёна. Выйшла замуж за чыгуначніка, якога потым перавялі служаць у Расію. Павел — паспяховы бізнэсовец, за што і пацярпеў: у выніку разборак і перадзелу ўплываў быў адпраўлены за краты, дзе адбыў 5 гадоў. 

Менавіта там і пачаў прыгадваць свае беларускія карані, асвяжаць у памяці беларускія словы бабулі. Замовіў поштаю беларускамоўныя кнігі — і да моманту вызвалення ўжо бліскуча размаўляў па-беларуску! Першай кнігай, прачытанай на нашай мове, было ліставанне Быкава і Барадуліна. 

Прыехаўшы сюды і пабачыўшы стан культуры, заняўся мецэнацтвам: фундаваў некалькі кніжак, заснаваў літаратурную прэмію “Дэбют”, потым набыў сядзібу ў Падароску. 

Мне пашчасціла пазнаёміцца з Паўлам і запытацца: што яго так торкнула ў беларушчыне? Гісторыя Расіі вялікая, ёсць чым захапляцца і там — што ж пацягнула сюды?..

На што Бераговіч адказаў:  

— Гісторыя Расіі — яна вялікая, так. Але яна імперская, з пазіцыі сілы заўсёды. І калі пачынаеш гэта вывучаць, бачыш, што ўся гісторыя звязаная з гвалтам. Робіцца крыўдна за той бок, які спазнаў гэты гвалт. Беларусь была аб’ектам гэтага імперскага ціску. І гэта ўсё працягваецца — замоўчванне гісторыі, вялікіх персон...

 

labadzenka.by__wp_content_uplo_2b8da3cc5bf02c3111b9c1fb1110f455.html

 …

Падыходзім да маёнтка. Яго брама — асобны твор архітэктуры.

 

labadzenka.by__wp_content_uplo_1d7c3f55a7075a02c6df74d949bb951b.html

Прываблівае позірк і агароджа, дзе навершы слупоў выкананыя ў выглядзе брылёў з дробных вострых каменьчыкаў — здалёк увогуле ствараецца ўражанне дранкі. 

labadzenka.by__wp_content_uplo_244c052f41a4efb96027c90e69bc2104.html

Кіруем да сядзібы. Перад ёй — станцыя мясцовых ратаўнікоў.

 

labadzenka.by__wp_content_uplo_8d0d3df7fffda276a7a0a7aeee7d7b61.html

— А вы ведаеце, што гэта прыватная ўласнасць? — выходзіць нам насустрач МНСавец. 

Рапартуем, што нават ведаем, чыя. Тэст пройдзены — і ратаўнік тлумачыць нам, дзе ў плоце спецыяльна пакінутая дзіра для цікаўных. 

Звонку сядзіба больш-менш у парадку, бо накрытая дахам і не спазнала вялікіх разбурэнняў. 

labadzenka.by__wp_content_uplo_3abd7a06d76cb59e1d568696e1c091b4.html

Усярэдзіне ўжо вычышчана смецце, але аднаўляць тут і аднаўляць…

 

labadzenka.by__wp_content_uplo_6e3c758cdd5aad4b81b5a425bfc3cc7c.html

  

labadzenka.by__wp_content_uplo_87958451b0e30286ec3b0472ffd8a093.html

 

labadzenka.by__wp_content_uplo_37ce95d8c1ca14415b80c31fb709b6e6.html

  

labadzenka.by__wp_content_uplo_43a070ae476d7167a6eb665c30cc6bef.html

Гэты працэс, дарэчы, ужо пачаўся. Як расказаў Павел Бераговіч, пры дапамозе навукоўцаў ужо абдумваецца праект аднаўлення. Спачатку мусіць ажыць коўня і афіцына, потым стайня, потым — сам палац. Паралельна будзе прыводзіцца ў цывілізаваны выгляд сядзібны парк. Глядзіш на палац — і верыш, што неўзабаве ён будзе гэткім жа гожым і дагледжаным, як і пры першых уладальніках — панах Бохвіцах

labadzenka.by__wp_content_uplo_88a57b773e2d35c8b81d51efac108ea3.html

  

labadzenka.by__wp_content_uplo_b78d10c5af809f19a6bd54c598b983c1.html

Дарэчы, захавалася тут і пахавальня Бохвіцаў, але ў разрабаваным выглядзе.

На развітанне чапляем на закалочанае акно сядзібы шыльду “Тут жыве беларускі Цмок”.

  

labadzenka.by__wp_content_uplo_c8915e2becb8cdd142c05cb57c1d183f.html

  

Хо-хо! Ужо праз пару дзён мы ўбачым яе ў фэйсбуку Паўла Бераговіча з дасціпным каментаром: “Цмок заняў у сядзібе адзін пакойчык з цудоўнай чырвонай канапай...”  

labadzenka.by__wp_content_uplo_7dd3112370226c875d201c88b482bb9c.html

  

На дварэ ўжо змрок, самы час пашукаць у лесе пад недалёкім Слонімам таямнічы расколаты валун… 

  

Якімовічы: Альберцінаў валун, які раскалоў Цмок!  

Прамінуўшы сам Слонім, едзем у лес.

  

labadzenka.by__wp_content_uplo_3fc2ea86cdc94e048e081a7886e07ce7.html

  

Літаральна за 3 кіламетры ад маёнтка Альберцін (які цяпер уваходзіць у рысу горада), паблізу вёскі Якімовічы, спрабуем адшукаць у лесе валун. У думках дзякуем Андрэю Дыбоўскаму, аднаму з нашых экспертаў, стваральніку сайта “Глобус Беларусі”. Андрэй клапатліва нанёс гэты валун (як і сотні іншых беларускіх помнікаў) на мапу навігатара — што дазваляе знайсці яго практычна адразу.  “Ну нарэшце Аляксандр Куль хоць з нечым побач не адчуе сябе Гуліверам!” — думаю я, гледзячы на агромністы расколаты валун. Ён — помнік прыроды, побач стаіць ахоўная шыльда з надпісам: “Камень-следавік і культавыя крыніцы перыяду бронзавага веку VII—І тысячагоддзе да нашай эры”. 

 

labadzenka.by__wp_content_uplo_728b2e82d32edbea0f5a7e1165ae5a4f.html

  

Ого! Дык нашаму каменьчыку, паводле самых смелых падлікаў, 9 тысяч гадоў! І гэта толькі той час, калі ім апекаваліся людзі. А ледавік прынёс яго нашмат раней…  Аляксандр Куль выдае нам звесткі, хто і навошта раскалоў гэты валун.

  

labadzenka.by__wp_content_uplo_40cb633a3b5ea627414c75aa3acb44d7.html

  

— Паводле старадаўніх беларускіх паданняў, Цмок жыве ў камяні, — аўтарытэтна кажа пан Куль. — І аднойчы Цмок закахаўся ў дзяўчыну. Выйшаў з каменя да яе і папрасіў пабудзіць яго, калі па небе будзе ляцець святы Георгій, каб паспець уцячы. Але яна таго не зрабіла — святы Георгій убачыў цмока і пачаў лупіць яго маланкамі. Цмок уцякаў у выглядзе зайца, атрымаў маланкай — стаў ваўком. Дастаў маланкі — стаў канём. Атрымаў маланкай — ператварыўся ў чалавека і схаваўся ў свой камень. Але святы Георгій убачыў гэта — і лупануў у камень. Ну вось і маем…  Відэаверсія аповеду Аляксандра Куля.

  

   

Пры пэўнай долі фантазіі і патрэбным асвятленні на валуне можна пабачыць профіль чалавека... 

 

labadzenka.by__wp_content_uplo_58f565f6739ae8116673c29e8ab2cfc5.html

  

labadzenka.by__wp_content_uplo_0715775514a2cc9c9123218876c6a683.html

  

labadzenka.by__wp_content_uplo_912fee17b2d97ffa6467482fb185e0ab.html

  

Ёсць і мясцовая легенда наконт таго, чаму валун аказаўся расколатым. Вяртаўся неяк пан Войцех Пуслоўскі ў свой маёнтак Альберцін, і тут грымнула навальніца. Пуслоўскі пабачыў агромністы валун з вялікім выступам — і схаваўся пад ім ад залевы. Ажно тут заіскрылі маланкі — і адна з іх зарадзіла ў гэты самы валун. Валун раскалоўся на дзве няроўныя часткі, але пану Пуслоўскаму — хоць бы што. За такое шанцаванне Войцех вырашыў аддзячыць валуну, перавезці яго да свае сядзібы і паставіць на самае бачнае і ганаровае месца. Работнікі пачалі выкопваць валун — і паглыбіліся да яго асновы ажно на 4 метры. А валуну канца і краю не відаць! Тады пан Пуслоўскі зразумеў, што на ўсё воля Божая — і пакінуў валун у спакоі, паставіўшы каля яго крыж. Сучасныя жыхары Слоніма мянуюць валун “Камень закаханых”, што маляўніча падмацоўваюць шматлікія надпісы кшталту “Ваня + Лена = любоў”. Што казаць, зацішнае месца ў глухім лесе ўсяго за 3 км ад Слоніма як мага лепш пасуе для “Каменя закаханых”!  На гадзінніку — далёка за поўнач. Самы час схапіць паходні і заняцца вогнепісаннем! Сябры, клянуся, ні грама фоташопа (толькі ч/б зрабілі)!

  

labadzenka.by__wp_content_uplo_d7ab50ffed98a7d63bc63226f7a7fff2.html

  

labadzenka.by__wp_content_uplo_00afe69fbc4e8706b40ca517bbc3667a.html

  

labadzenka.by__wp_content_uplo_9667d4ff95cf4fea3ff58bd1ae3852cd.html

  

На развітанне Аляксандр Куль прымацоўвае высока на дрэве нашую фірмовую шыльду “Тут жыве беларускі Цмок”. Думаецца, слонімскія закаханыя парачкі будуць не супраць.

  

labadzenka.by__wp_content_uplo_9642f16ac1b413835caafd41e9c17b8b.html

Дзякуем кампаніі “Атлант-М Брытанія”, якая выступіла партнёрам вандровак “У пошуках Цмока”. Дзякуючы магутным джыпам Land Rover нам будзе лягчэй знайсці беларускага Цмока!

labadzenka.by__wp_content_uplo_4afbfc57e91e91cd4b23a6c16397228c.html

   

Інфармацыйны партнёр акцыі — “Комсомольcкая правда” в Белоруссии”

www.kp.by

Тэкст Глеб Лабадзенка

Фота Аляксандр "Таранціна" Ждановіч

cmok.budzma.org