Адбыўся другі тур конкурсу на праект уязнога знака ў Брэст і Беларусь
У канцы мінулага года гарвыканкам аб'явіў конкурс на лепшы эскізны праект уязнога знака на тэрыторыі Беларусі і Брэста. Знак павінен упрыгожыць скрыжаванне дарог з боку памежнага пераходу «Варшаўскі мост». Усе конкурсныя матэрыялы ўдзельнікі праекта падавалі ананімна — да канверта прыкладаўся запячатаны канверт, які хаваў інфармацыю пра аўтара.
![brest_city.jpg brest_city.jpg](/img/v1/news/full/brest_city.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Першы тур адбыўся ў траўні, другі прайшоў 15 ліпеня ў круглай зале гарвыканкама з удзелам аўтара ідэі — старшыні гарвыканкама Аляксандра Палышэнкава. На гэты раз былі паказаныя восем творчых работ, з іх пяць свежых эскізаў.
1. «Ручнік» — адзіны праект, які перайшоў у фінал з першага тура.
![znak1.jpg znak1.jpg](/img/v1/userfiles/images/znak1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
2. Стэла, назавем яе ўмоўна «Дзяржаўны сцяг».
![znak2.jpg znak2.jpg](/img/v1/userfiles/images/znak2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
3. Канструкцыя «Мост», выразна ўказвае на Брэст як злучальную кропку паміж Захадам і Усходам, Еўрасаюзам і Мытным саюзам.
![znak3.jpg znak3.jpg](/img/v1/userfiles/images/znak3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
4. «Берасцейская брама» — праца асацыятыўна адсылае падарожніка да гісторыі старажытнага горада, які ў гэтым годзе адзначае «без пяці» 1000 гадоў.
![znak4.jpg znak4.jpg](/img/v1/userfiles/images/znak4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Праект «Маладая Беларусь», упадабаны чытачамі «Вячэрняга Брэста», вырашана ўвасобіць у іншым месцы горада. Нагадаем, аўтарскі калектыў сярэдняй школы № 10 прапанаваў праект у вобразе юнака, які бяжыць па купале з лукам у руках. Праца сімвалізуе маладую, але моцную дзяржаву, якая ставіць перад сабой высокія, амбіцыйныя мэты.
![znak5.jpg znak5.jpg](/img/v1/userfiles/images/znak5.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Чатыры фінальныя працы ўязнога знака — «Ручнік», «Дзяржаўны сцяг», «Мост», «Берасцейская брама» камісія вырашыла
вынесці на грамадскае абмеркаванне.
Свае заўвагі і прапановы можна пакідаць на сайце «Вячэрняга Брэста» — усе яны будуць перададзеныя ў конкурсную камісію, закліканую вызначыць лепшы праект. Канчатковае
рашэнне будзе прынята 29 ліпеня.
Таццяна Шаламава, «Вячэрні Брэст»