7 верасня ў Лепелі — фестываль «У госці да Лепельскага Цмока»
Фестываль беларускай міфалогіі «У госці да Лепельскага Цмока» адбудзецца 7 верасня ў Лепельскім гарадскім парку!
Цмок падрыхтаваўся спраўна! Вас чакаюць творчыя майстэрні, музычна-этнаграфічныя праграмы, пазнавальныя віктарыны з адметнымі прызамі, забаўкі для дзетак і нават навукова-практычная канферэнцыя
для больш сур’ёзных аматараў міфалогіі!
На замову Лепельскага Цмока Андрусь Такінданг намалюе радасныя шаржы кожнаму ахвочаму!
А з музычнай праграмай фестываль наведаюць: ансамбль народнай музыкі, песні і танца «Рэй», тэатр старажытнай культуры «Яварына», гурты «Рокаш»,
«Рэха» і «Handmade».
Падрабязную праграму глядзіце ТУТ.
Арганізатар фестывалю — Лепельскі райвыканкам пры ўдзеле кампаніі «Будзьма беларусамі!». Нагадаем, год таму Лепель стаў першым у Беларусі горадам, дзе з’явіўся
помнік Цмоку. А ў гэтыя дні там паўстае ўжо другі па ліку.