Пад Мастамі знішчылі стэлу ў гонар паўстанцаў Каліноўскага (фотафакт)

Невядомыя выкапалі і выкінулі «народную» стэлу, прысвечаную ўдзельнікам паўстання 1863 года.

Народны мемарыял. Фота Радыё Рацыя

Народны мемарыял. Фота Радыё Рацыя


Недалёка ад вёскі Пацавічы, што на Мастоўшчыне, быў усталяваны памятны знак у гонар пахаваных дванаццаці ўдзельнікаў паўстання Каліноўскага. Нядаўна людзі побач з помнікам усталявалі і своеасаблівую стэлу гонару. Нядоўга прастаяўшы, яна знікла.

Пасля візіту вандалаў

Пасля візіту вандалаў

«Хто загадаў такое зрабіць? Нешта не верыцца, што гэта нейкі адзінокі вандал, ці п’яная кампанія. Не падобна. Хутчэй за ўсё, чарговы загад ад тых, хто баіцца, «як бы чаго не выйшла», хто дрыжыць, калі нешта робіцца не па іх плану», — задаецца пытаннем аўтар артыкулу на сайце Masty.eu.

Помнік на месцы пахавання паўстанцаў з’явіўся яшчэ 1930-я гады, але ў савецкія часы яго разбурылі — застаўся толькі камень з надпісам. Дзесяць гадоў таму грамадскія актывісты ўсталявалі на камяні крыж.

belsat.eu