Затрыманне Ніны Багінскай — у цэнтры Тбілісі (фотафакт)

У цэнтры Тбілісі ў межах штогадовай выставы экспануецца і фота беларускага фатографа Дар'і Буракінай.

img_20210721_203449.jpg

У цэнтры Тбілісі на мосце праз раку Куру ў межах штогадовай выставы Kolga Tbilisi photo сярод іншых прац выстаўлена фота беларускага фатографа Дар'і Буракінай.

На здымку супрацоўнікі АМАПа затрымліваюць Ніну Багінскую падчас аднаго з маршаў пратэсту 2020 года.

Штогадовы конкурс Kolga Tbilisi photo ладзіцца ўжо 20 гадоў, у ім бяруць удзел фатографы з розных краін. Мэта конкурсу — папулярызацыя фотамастацтва.