У Мінску абрынулася сцяна гістарычнага будынка
У гістарычным цэнтры Менска на вуліцы Рэвалюцыйнай, 6 абрынулася сцяна будынка. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС Беларусі.
Абвальванне часткі фасаднай сцяны над аркай і дзвярным праёмам на плошчы 15 кв. м трохпавярховага адміністрацыйна-гаспадарчага будынка 1850 пабудовы адбылося пры правядзенні будаўнічых работ па ўзмацненні сцен і падмурка. Дом знаходзіўся на рэканструкцыі з рэстаўрацыяй.
Прычына здарэння высвятляецца. Пацярпелых у выніку абрушэння сцяны няма.