У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
Цэнтральны дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва Санкт-Пецярбурга (ЦГАЛИ СПб) цалкам аблічбаваў і падрыхтаваў да навуковага абароту дакументы і фатаграфіі з асабістага архіва пісьменніка Данііла Граніна. У тым ліку, матэрыялы прысвечаныя «Блакаднай кнізе», якую Гранін напісаў супольна з Алесем Адамовічам, паведамляе budzma.by.
![5ab795467b44515a6b8c4f077960ff92.jpg 5ab795467b44515a6b8c4f077960ff92.jpg](/img/v1/images/5ab795467b44515a6b8c4f077960ff92.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
— Гэта рукапісы, падрыхтоўчыя матэрыялы, фатаграфіі, дзённікі, успаміны і гэтак далей. Таксама запісы гутарак з блакаднікамі — 123 карткі пра тых, хто прыходзіў да Данііла Аляксандравіча і Алеся Міхайлавіча на гутарку ў перыяд напісання кнігі. 51 справа ўтрымлівае дзённікі і ўспаміны, 112 справаў — стэнаграмы гутарак з блакаднікамі — удакладніла дырэктар ЦГАЛІ Пецярбурга Людміла Мікалаева.
Упершыню «Блакадная кніга» была надрукавана з купюрамі ў часопісе «Новый Мир» у 1977 годзе. Асобнай кнігай выйшла ў 1979 годзе.