У многіх віншаваннях гучыць адно жаданне — і верым: яно спраўдзіцца ў 2021-м! КР стварыла Карту большасці

Каадрынацыйная рада дзякуе беларусам і сябрам нашай краіны з усяго свету, а таксама беларускім дыяспарам за тое, што былі побач. Цяпер на Карце большасці — 195 віншаванняў з 23 краін. У многіх віншаваннях гучыць адно жаданне, адзначае КР, — і мы верым, што яно спраўдзіцца ў 2021-м годзе!



karta_bolszinstva.jpg

Каадрынацыйная рада тры тыдні таму запусціла Карту большасці, каб сабраць з усяго свету віншаванні для беларусаў. Пра гэта паведамляе КР у сваім тэлеграм-канале.

«Сёння на карце тысячы цёплых слоў з розных частак свету: Тайланд, Канада, Ізраіль, Чэхія, Украіна, Малдова і іншых краін.

Мы хочам, каб наступныя навагоднія святы ўсе смелыя беларусы сустрэлі на волі, разам са сваімі блізкімі. Сёння ж мы робім усё, што залежыць ад кожнага з нас, каб нашы палітвязні ведалі, што мы побач і ўдзячныя за іх смеласць. Падтрымайце палітвязняў і сёння — напішыце ліст або павіншуйце паштоўкай».