У Мінску затрымалі перакладчыцу, якая дапамагала польскаму журналісту

У Мінску затрымалі Ганну Шамко, якая перакладала для польскага журналіста Мачэка Пясэцкага, паведамляе svaboda.org.

0839c03c_7d80_49cf_88b9_494d160a0224_w1023_r1_s.jpg


«Ганну, журналіста затрымалі ў той час, калі яны бралі інтэрв'ю ў незалежных назіральнікаў на вуліцы Жукоўскага. Журналіста праз пару гадзін выпусцілі, а яе і як мінімум адну дзяўчыну завезлі ў Кастрычнцікі РУУС, потым у турму на Акрэьціна, а сёньня раніцай нібыта ў Жодзіна», — сказаў Свабодзе муж Ганны Канстанцін. Ганна змагла патэлефанаваць з пастарунку, але не сказала ў чым яе абвінавачваюць.
Канстанцін сказаў, што перадаць Ганне перадачу не ўдалося. У пастарунку Канстанціну сказалі, што яе будуць судзіць нібыта заўтра, але ў якім судзе і ў колькі пакуль невядома. У інтэрнэце аб’яўлены збор сродкаў на адваката для Ганны Шамко, на штраф і перадачу.