У Гродна пачалі ўсталёўваць табліцы пра гісторыю вуліц і аб’ектаў

Першыя пяць інфармацыйных табліц з’явяцца 1 сакавіка ў раёне вуліцы Замкавай. Іх устаноўкай займаецца Гарсвятло.

shylda.jpg

На табліцах размешчаныя старыя фатаграфіі гродзенскiх славутасцяў, а таксама кароткае апісанне на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай.

shylda_3.jpg
shylda_4.jpg

shylda2.jpg

Такія шчыты дазволяць гараджанам і гасцям горада лепш даведацца пра мінулае Гродна, пра помнікі гісторыі і архітэктуры.

shylda_5.jpg
shylda_6.jpg

Паводле hrodna.life