У Генадзя Касьяна — брата палітзняволенай Наталлі Хершэ — правялі ператрус

Па словах мужчыны, учора, 25 траўня, да яго прыходзілі з ператрусам начальнік крымінальнага вышуку і два оперупаўнаважаных. Паведамілі, што Генадзь Касьян з’яўляецца падазраваным па артыкуле 341 Крымінальнага кодэкса – апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці.

Генадзь са сваімі дзецьмі Кацярынай і Даніілам і сястрой Наталляй напярэдадні яе затрымання

Генадзь са сваімі дзецьмі Кацярынай і Даніілам і сястрой Наталляй напярэдадні яе затрымання


Мужчыну падазраюць у тым, што ён размаляваў Дом быту на вуліцы Будаўнікоў у Маладзечне, піша Рэгіянальная газета.

«У мяне нічога не знайшлі. Забралі смартфон. Еду да адваката», — паведаміў карэспандэнтам Генадзь сёння раніцай.

Маладзечанец Генадзь Касьян — родны брат палітзняволенай грамадзянкі Швейцарыі Наталлі Хершэ, якая атрымала два з паловай гады за балаклаву, знятую з амапаўца. Доўгі час Генадзь працаваў доктарам у Маладзечне, а цяпер — работнік фармацэўтычнай кампаніі.