У Баранавіцкай гімназіі створаны беларускамоўны клас
Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку актывістка Аліна Нагорная.
![227256886_4191799440927206_7803516053452662919_n.jpg 227256886_4191799440927206_7803516053452662919_n.jpg](/img/v1/images/227256886_4191799440927206_7803516053452662919_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У гімназіі №4 горада Баранавічы створаны клас з беларускай мовай навучання. Пра гэта напісала ў Фэйсбуку Аліна Нагорная.
У класе ёсць месцы і для таго, каб запісаць туды дзяцей, трэба патэлефанаваць у прыёмную дырэктара па нумары 8-01636-23450.