Тэлеграм-канал Арцёма Гарбацэвіча прызнаны «экстрэмісцкім»
Беларускія суды «абнавілі» спіс «экстрэмістаў».
Інфармацыйная прадукцыя тэлеграм-каналаў «Салідарнасць БДПУ», «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» і «HARBACEVIČ» (тг-канал журналіста Арцёма Гарбацэвіча) прызнаная экстрэмісцкай.
Адпаведную пастанову 6 чэрвеня прынялі суд Цэнтральнага раёна Мінска і суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы.