Сумоўе для адбору стыпендыятаў Міжнароднай стыпендыі Бундэстага на 2015 год

Дэлегацыя на чале з дэпутатам германскага Бундэстага 18-га склікання Ульрыхам Пецальдам правядзе 17 і 18 верасня ў Мінску сумоўе з кандыдатамі з Беларусі і Малдовы на ўдзел у праграме Міжнароднай парламенцкай стыпендыі (МПС) з мэтай адбору стыпендыятаў.



kas_1604_1495_21_30_110.jpg

Пасля сумоўя, 18 верасня ў 19.00, у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёганэса Раў (ММАЦ) адбудзецца прэс-канферэнцыя.

У рамках Міжнароднай парламенцкай стыпендыі, якая фінансуецца Германскім Бундэстагам, каля 120 маладых людзей з 41 краіны атрымаюць магчымасць з 1 сакавіка па 31 ліпеня 2015 г. «знутры» пазнаёміцца з парламенцкай сістэмай Германіі і непасрэдна быць сведкамі палітычных працэсаў і дэмакратычнага прыняцця рашэнняў. Стыпендыяты будуць працаваць у офісе аднаго з дэпутатаў Бундэстага, адначасова яны будуць залічаны ў адзін з універсітэтаў Берліна і атрымаюць магчымасць наведваць лекцыі і іншыя вучэбныя мерапрыемствы.

Праграма ажыццяўляецца пад эгідай кіраўніка Бундэстага ў супрацоўніцтве з трыма берлінскімі ўніверсітэтамі. Усе выдаткі на праезд, пражыванне і страхоўку, уключаючы штомесячную стыпендыю, аплачваюцца Бундэстагам.

Падчас свайго візіту ў Мінск дэлегацыя з Германіі сустрэнецца з прадстаўнікамі сферы адукацыі, навукі і эканомікі. У мэтах падтрымання кантактаў прадугледжана сустрэча са стыпендыятамі мінулых гадоў. У многіх краінах былыя стыпендыяты стварылі аб’яднанні для працягу міжкультурнага дыялогу і захавання сувязей.

Прыём дакументаў для ўдзелу ў конкурсе на атрыманне Міжнароднай парламенцкай стыпендыі на 2016 г. пачнецца з лютага 2015 г. Уся неабходная інфармацыя для зацікаўленых кандыдатаў будзе апублікавана на сайце Пасольства Германіі ў Мінску www.minsk.diplo.de.

Заяўкі накіроўваюцца па электроннай пошце па адрас: info@minsk.diplo.de

Больш падрабязную інфармацыю аб праграме вы знойдзеце на сайце http://www.bundestag.de/ips

Аддзел прэсы Пасольства Германіі ў Мінску