Справа палітзняволеных сябраў АГП перададзена ў пракуратуру

Лідараў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аксану Аляксееву, Мікалая Казлова і Антаніну Кавалёву затрымалі 27 ліпеня. Ім прад’явілі абвінавачанні паводле арт. 342 КК («Актыўны удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

photo_2022_10_01_15_09_27.jpg

Праваабаронцам стала вядома, што палітвязні ўжо азнаёміліся з матэрыяламі справы, а 27 верасня справа была перададзена ў пракуратуру. У хуткім часе можа адбыцца суд.

Раней паведамлялася, што Мікалая Казлова перад пераводам на Валадарку збілі на Акрэсціна.

Лідар АГП ужо двойчы прызнаны палітвязнем.

6 жніўня 2021 года суддзя Таццяна Шоцік асудзіла Казлова да трох месяцаў арышту за разгалошванне даных следства па справе Каардынацыйнай рады.

Што да затрымання 27 ліпеня, то паводле начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску Сяргея Паско, «у жніўні 2020 года ён не толькі браў актыўны ўдзел у масавых бясчынствах на вуліцах Мінска, але і актыўна выкарыстоўваў грамадзян Беларусі ў нізкіх мэтах сваіх куратараў. Мікалай Казлоў кіраваў радыкальна настроеным натоўпам, даваў пратэстоўцам указанні, заклікаў блакаваць дарогі і перашкаджаць праезду тэхнікі».