«Схільны да захопу закладнікаў». Палітвязня Паўла Вінаградава ў турме паставілі на чарговы ўлік
Палітычны зняволены Павел Вінаградаў пастаўлены на ўлік як «схільны да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяў», паведамляюць праваабаронцы.
Раней адміністрацыяй турмы ў Жодзіне ён прызнаваўся «схільным да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці».
Таксама стала вядома, што палітвязень правёў сем сутак у
ШІЗА.
Блогера Паўла Вінаградава затрымалі
22 снежня 2021 года ў прыватным доме ў Беразіно. Ён стаў фігурантам крымінальнай справы паводле трох артыкулаў:
130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай
варожасці), 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць
грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), 387 (паклёп у дачыненні да
прэзідэнта).