«Run, dog, run» — усе героі нявыдуманыя, усе супадзенні невыпадковыя
«Run, dog, run» — новы праект аб вымушанай эміграцыі хатніх жывёлаў з Беларусі.

На сайце праекта «Run,
dog, run» сабраныя гісторыі пра вымушаную эміграцыі хатніх жывёлаў з Беларусі.
Так-так! Менавіта вымушанай: гаспадары герояў праекта вымушана пакінулі родную
краіну праз палітычную сітуацыію дома. А гадаванцам наогул выбіраць не
даводзіцца: яны ці ідуць за чалавекам, ці ім трэба застацца.
Хтосьці ўцякаў са сваім хатнім улюбёнцам лясамі, камусьці дапамаглі добрыя людзі, хтосьці быў вымушаны пакінуць свайго сябра. Кожная гісторыя герояў і іх гадаванцаў гучыць як сцэнар да неверагоднага фільма, які складана ўявіць. Але паверце: усе героі нявыдуманыя, усе супадзенні невыпадковыя.
Сваім праектам «Run, dog, run» спрабуе ўтрымаць увагу да гэтага аспекта палітычнай эміграцыі з Беларусі. І праект паказвае гэтую тэму з нетрывіяльнага боку — праз хатніх жывёлаў узнімаецца праблема вымушанай палітычнай эміграцыі з Беларусі.