Прапаганда РФ рыхтуе ўжо расіян да паражэння?
Прапагандысты РФ змянілі сваю рыторыку, паколькі разумеюць, што паражэнне Масквы непазбежнае, перакананы кіраўнік ГУР Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў.
Расійскія прапагандысты цяпер змянілі рыторыку: яны крытыкуюць генералітэт і абмяркоўваюць сваё нежаданне прайграць вайну. Аднак паражэнне Расіі — гэта ўжо вырашанае пытанне, піша korrespondent.net. Пра гэта заявіў кіраўнік ГУР Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў у эфіры Усеўкраінскага тэлемарафону навін у аўторак, 6 снежня.
«Украіна ўжо перамагла. Гэта ўжо адчуваюць усе ў свеце — і ў нас гэта разумеюць. Так, будзе цяжка яшчэ пэўны перыяд часу, але глабальна гэта нічога не зменіць», — упэўнены кіраўнік ГУР.
Па яго словах, рыторыка ўсіх крамлёўскіх прапагандыстаў рэзка змянілася за апошнія тры месяцы.
«Спачатку яны пачалі асцярожна крытыкаваць сваё кіраўніцтва, потым — вышэйшы генералітэт, і цяпер яны ўжо дайшлі да таго, што пра перамогу гаворка не ідзе, абы не прайграць, але ўсе разумеюць, што гэта нерэальна», — адзначыў ён.
Па словах Буданава, паражэнне РФ ужо відавочнае: «Яшчэ раз кажу, будуць яшчэ цяжкія часы, але пройгрыш Расіі — гэта ўжо вырашанае пытанне, і яны самі гэта выдатна ведаюць», — заявіў кіраўнік украінскага ГУР.
Буданаў мяркуе, што на сённяшні дзень у Расіі адбываецца не проста падзел на лібералаў і нелібералаў, падзел ідзе паводле прынцыпу «якая група прыйдзе да ўлады наступнай».
Аднак на ўнутраны канфлікт у РФ з мітынгамі ў вялікіх гарадах спадзявацца на варта, адзначыў кіраўнік разведкі, паколькі «Расія — не такая краіна».