Ніна Шыдлоўская з'ехала з Беларусі

Пра гэта яна паведаміла ў Фэйсбуку.

Ніна Шыдлоўская

Ніна Шыдлоўская

Грамадская дзяячка, каардынатар «Будзьма беларусамі!» і старшыня Рады у Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» Ніна Шыдлоўская з'ехала з Беларусі. Пра гэта яна напісала ў Фэйсбуку.



«Не думала, што давядзецца так зрабіць... Але давялося... Беларусь мая родная, чакай мяне! Я вярнуся», напісала Ніна Шыдлоўская.


На мінулым тыдні адбыўся ператрус у шматлікіх грамадскіх арганізацый, у тым ліку і ў «Бацькаўшчыне». Шэраг праваабаронцаў, актывістаў, журналістаў былі затрыманыя.