Несанкцыянаваны пікет у цэнтры Мінска (відэа)

У сераду, 16 жніўня, на плошчы Свабоды ў Мінску прайшоў несанкцыянаваны пікет. Яго арганізавалі некалькі жанчын з грамадзянскай ініцыятывы «Супраць беззаконня ў судах і пракуратуры».

pikiet5555.jpg

Яны трымалі ў руках плакат з надпісам «Старшыню Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь Валянціна Сукалу — у адстаўку!» (дарэчы, сёння ў Сукалы дзень народзінаў, яму споўнілася 75 гадоў). Па словах удзельніцы пікету Тамары Сяргей, яны падавалі заяўку ў Мінгарвыканкам, але адказу не атрымалі. Акцыю здымалі супрацоўнікі ў цывільным, якія прыйшлі на месца яшчэ да таго, як там з’явіліся жанчыны.
Удзельніцы пікету збіраюцца занесці ў Адміністрацыю прэзідэнта зварот, які падпісалі каля 30 чалавек. Яны патрабуюць спыніць беззаконне ў судах.


Паводле euroradio.fm