МУС не фіксуе ў Беларусі панікі ў сувязі з тэрарыстычнымі пагрозамі

Пра гэта ў пятніцу заявіў першы намеснік міністра ўнутраных спраў, начальнік крымінальнай міліцыі генерал-маёр Валянцін Міхневіч. 



militsiya.jpg

ej.by

Паводле яго слоў, "людзі на ўзмоцненыя меры бяспекі рэагуюць адэкватна і спакойна, вельмі дапамагаюць праваахоўнікам".

Міхневіч ацэньвае садзейнічанне грамадзян як "вялізнае". Беларусы актыўна паведамляюць міліцыі пра розныя пакінутыя рэчы, пра падазроных людзей, а праваахоўнікі рэагуюць "у адпаведнасці з раней адпрацаванымі алгарытмамі", інфармуе БЕЛТА.

МУС адзначае, што на сённяшні дзень у месцах масавага знаходжання грамадзян (на вакзалах, у аэрапортах) праводзяцца "актыўныя мерапрыемствы". Таксама звяртаецца ўвага на культурна-масавыя і спартыўныя мерапрыемствы.