Міліцыя прыехала на «Канікулы з Богам» на Шчучыншчыне
На тэрыторыі шчучынскага касцёла адначасова з дзіцячым летнікам міліцыяй было арганізавана мерапрыемства «Свята дружбы дзяцей і дарослых», паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на dzyannica.by.
![«Канікулы з Богам» / dzyannica.by «Канікулы з Богам» / dzyannica.by](/img/v1/images/kannn.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Канікулы з Богам» / dzyannica.by
Супрацоўнікі міліцыі арганізавалі на тэрыторыі касцёла ў Шчучыне мерапрыемства, якое назвалі «Святам дружбы дзяцей і дарослых». Сюды былі прывезены тэхніка, амуніцыя і зброя. У гэты час у касцёле праходзілі «Канікулы з Богам», на якія прыехалі больш за 500 дзяцей.
Як паведамляе dzyannica.by, побач з міліцыянтамі былі выхаванцы ваенна-патрыятычнага праваслаўнага клуба «Дружына». Яны паказвалі аднагодкам-каталікам, як можна хутка і спрытна зрабіць разборку і зборку зброі. Так госці касцёла хацелі зацікавіць дзяцей да службы.