Мазыр: суды над удзельнікамі акцыі фактычна закрытыя

Сёння  ў Мазыры разглядаюцца адміністрацыйныя справы затрыманых 18 сакавіка ўдзельнікаў Маршу недармаедаў.

Марш недармаедаў у Мазыры 17 сакавіка 2017 года.

Марш недармаедаў у Мазыры 17 сакавіка 2017 года.

На суд да Алега Шаўко не змаглі патрапіць ні родныя, у тым ліку цяжарная жонка, ні назіральнікі. Праваабаронца ПЦ “Вясна” Уладзімір Целяпун паведаміў, што суд адбываўся проста ў кабінеце суддзі, пры гэтым у памяшканні суду няма раскладу судовых працэсаў, і таму невядома, каго яшчэ з затрыманых будуць судзіць. Інфармацыі сакратар суду таксама не дае.

Вядома, што Алега Шаўко пакаралі арыштам на 10 сутак. 35-гадовы мужчына быў затрыманы адразу пасля мітынгу, у шпіталі, дзе ён праведваў хворага бацьку, і амаль двое сутак правёў у ізалятары.

Усяго ў суд з ізалятара часовага ўтрымання прывезлі чацвярых мазырчан. Сярод іх Аляксандр Барысенка, Аляксандр Трошка і яшчэ адзін чалавек, якіх затрымалі адразу пасля мітынгу 18 сакавіка.

spring96.org